Вытворчыя цэхі ТАА «Вітконпрадукт». Шумілінскі раён, в. Слабада і г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 26.05.2020 12:23
- Адноўлена 30.06.2020 10:32
Сучасная назва | цэх па вырошчванні куранят-бройлераў «Слабада» |
Дата заснавання | 1999 |
Тып | вытворчы цэх ТАА «Вітконпрадукт» |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Слабада |
Сучасная назва | цэх па забоі птушкі «Шуміліна» |
Дата заснавання | 2004 |
Тып | вытворчы цэх ТАА «Вітконпрадукт» |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вітконпрадукт» – адно з прадпрыемстваў, якое ўваходзіць у аграпрамысловы холдынг «Славянскі Велес». Прадпрыемства займаецца вырошчваннем і вытворчасцю мяса куранят-бройлераў, вырабам паўфабрыкатаў натуральных і хуткага гатавання, каўбасных вырабаў з мяса птушкі. Вытворчыя ўчасткі прадпрыемства размешчаны ў Бешанковіцкім, Лепельскім, Сенненскім, Талачынскім і Шумілінскім (г. п. Шуміліна і в. Слабада) раёнах.
Дзейнасць прадпрыемства пачалася ў 1999 годзе з адкрыццём у в. Слабада Шумілінскага раёна некалькіх птушнікаў. Сёння ў цэху функцыянуюць 18 птушнікаў, праз якія за год праходзіць 550 тыс. куранят. Сюды іх завозяць з інкубатарнага цэха, што ў Бешанковічах, чатырохсутачнымі. Птушаняты, для якіх падтрымліваецца спецыяльны мікраклімат, гадуюцца яшчэ 36–38 дзён, а потым адпраўляюцца ў забойны цэх у г. п. Шуміліна. За адзін раз здаюць каля 1330 тон (жывая вага) куранят-бройлераў, усяго за год робяць сем такіх цыклаў. Кормяць бройлераў спецыяльным камбікормам, які вырабляецца холдынгам «Славянскі Велес» на заводзе ў Лепелі. Корм не ўтрымлівае гарманальных прэпаратаў і антыбіётыкаў. Гэтым самым пацвярджаецца званне «Натуральны прадукт».
З 2004 года ў г. п. Шуміліна працуе цэх па забоі птушкі ААТ «Вітконпрадукт». Тут працуе аўтаматычная лінія па забоі птушкі, патрашэнні, вадзяным і паветраным ахалоджанні, па разборы птушкі, камеры шокавай замарозкі. Дзякуючы такому спосабу замарозкі, мяса захоўвае свае карысныя якасці. Кожны дзень прывозяць па 40–50 тыс. куранят. Потым птушка паступае на ўчастак разбору і фасоўкі, затым – на перапрацоўку. З 2007 года на прадпрыемстве распрацавана і функцыянуе сістэма якасці НАССР, сертыфікаваная ў адпаведнасці з СТБ 1470-2004.
З 2012 года ў шумілінскім цэху працуе ўчастак варана-вэнджанай прадукцыі, на якім выпускаюць каля ста відаў каўбас. Сярод традыцыйных: «Купецкая», «Еўрапейскі сервелат» і «Доктарская». Сардэлькі «Вяндлінныя» заваявалі Гран-пры і былі ўдастоены звання «Чэмпіён смаку» на рэспубліканскім конкурсе «Чэмпіён смаку-2017».
Прадукцыя шумілінскага забойнага цэха карыстаецца попытам не толькі на айчынным рынку, але і ў Расійскай Федэрацыі, Казахстане.
Па выніках вытворчасці за 2018 год калектыў цэха па вырошчванні куранят-бройлераў «Слабада» ТАА «Вітконпрадукт» быў занесены на Дошку Гонару Шумілінскага раёна.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Слабада.
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Ленінская, 76.
ЛІТАРАТУРА
1. Азевич, И. Продукция качественная и безопасная / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 20 дек. – С. 2.
2. Александрова, С. Натуральному – зеленый свет / С. Александрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 17 марта. – С. 1, 3.
3. Витконпродукт. 5 лет стабильности и успеха / подгот.: Н. Тулинова, С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 6 сент. – С. 4.
4. Зайцава, Л. «Вітконпрадукт»: толькі натуральнае / Л. Зайцава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 18 авг. – С. 4.
5. Зайцава, Л. «Наш калектыў нацэлены на плённую работу» / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 15 лістап. – С. 1–2.
6. Зайцава, Л. За год вырошчваюць паўмільёна куранят / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 24 ліп. – С. 4.
7. Зайцава, Л. Пра каўбасы, сардэлькі і званне «Чэмпіён смаку» / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 10 крас. – С. 2.
8. Зайцава, Л. Талковыя тэхнолагі – шлях да поспеху / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 20 студз. – С. 5.
9. Зайцава, Л. Якасная прадукцыя – поспех у пакупніка / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 16 снеж. – С. 2.
10. Тут вырошчваюць куранят / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). –2017. – 5 снеж. – С. 5.
11. Щербицкий, А. Натурпродукт из Шумилино / А. Щербицкий // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 7 марта. – С. 7.
СПАСЫЛКІ