Міёрская вытворчасць філіяла «Полацкі хлебазавод». Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 24.09.2020 12:23
- Адноўлена 24.09.2020 10:38
Сучасная назва | Міёрская вытворчасць філіяла «Полацкі хлебазавод». Мёрскі раён, г. Мёры |
Былая назва | філіял РУПП «Віцебскхлебпрам» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1972 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://www.vhp.by/ru/filial-miory |
Міёрская вытворчасць філіяла «Полацкі хлебазавод» з'яўляецца адным з дзесяці падраздзяленняў ААТ «Віцебскхлебпрам», якія ажыццяўляюць сваю вытворчую дзейнасць у раённых цэнтрах вобласці.
Да 1972 года выпечка хлеба для насельніцтва г. Мёры ажыццяўлялася ў невялікай пякарні і штодня складала 5 тон. У ліпені 1972 года было завершана будаўніцтва новай вытворчасці (хлебазавода) магутнасцю 45 тон у суткі. Усталявалі тры тэхналагічныя лініі, абсталявалі склад бястарнага захавання мукі. З 1987 года пачалася рэканструкцыя. У выніку праведзеных мерапрыемстваў былі палепшаны ўмовы працы, павялічылася прадукцыйнасць і якасць гатовай прадукцыі.
Падчас далейшай рэканструкцыі для пашырэння асартыменту і паляпшэння якасці булачных і здобных вырабаў былі ўстаноўлены 2 ротарныя печы магутнасцю 1,8 тон у суткі, якія дазволілі выпускаць да 30 відаў прадукцыі штодня. У сувязі з павелічэннем попыту на наразную прадукцыю былі набыты і ўстаноўлены машыны для ўпакоўкі і нарэзкі хлебабулачных вырабаў. Дзеля эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і паляпшэння фінансавых паказчыкаў прадпрыемства кацельня і хлебапякарныя печы пераведзены на газавае паліва, а таксама зроблены мантаж лініі па вытворчасці подавых гатункаў хлеба ў печы магутнасцю 3,2 тон у суткі.
У 2008 годзе на прадпрыемстве праведзена мадэрнізацыя, устаноўлены печы для заварнога хлеба, булачных і дробнаштучных вырабаў. Дзейнічае ўчастак нарэзкі і ўпакоўкі, які абсталяваны рэзальнымі машынамі і ўпаковачнымі апаратамі.
Якасць вырабаў Міёрскай вытворчасці была адзначана на рэспубліканскіх аглядах. Асартымент прадукцыі пастаянна пашыраецца і аднаўляецца. Ведамасны гандаль прадпрыемствам вядзецца як у раёне, так і па-за яго межамі.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Кірава, 39.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандраў, А. Дабіліся прызнання пакупнікоў / А. Аляксандраў // Мiёрскiя навiны. – 2003. – 18 лістап. – С. 1.
2. Блажэвіч, Э. Падтрымка сваім вытворцам / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2008. – 3 мая. – С. 3.
3. Волынец, Н. Хлеб на кленовых листьях / Н. Волынец // Народная газета. – 2005. – 13 верас. – С. 6.
4. Дедюро, Л. Как миорский хлеб конкурировал с минским / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2003. – 15 лістап. – С. 2.
5. Мацюшонак, Т. Выпрабаванне канкурэнцыяй стымулюе / Т. Мацюшонак ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 21 кастр. – С. 5.
6. Миорский хлебозавод // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок ; фото: О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 17.
7. Пашкевіч, Т. Выпеставаны рукамі людзей / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 30 июля. – С. 3.
8. Пашкевіч, Т. Якім шляхам ісці хлебапёкам? / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 9 сент. – С. 5.
9. Рынкевіч, К. За справу хлебную бяруцца з добрай душой і сілай у руках / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 27 кастр. – С. 4–5.
10. Рынкевіч, К. Зрабіць іншым смачна – асалода для кандытара / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 14 ліп. – С. 1, 4.
11. Шик, В. На радость потребителям / В. Шик // Витебский курьер. – 2004. – 13 янв. – С. 2.
12. Шпаковская, Г. В Миорах вкусный хлеб / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2004. – 10 сак. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Міёрская вытворчасць філіяла Полацкага хлебазавода РУПП «Віцебскхарчпрам»