Міёрскі мясакамбінат, ВУП. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 24.09.2020 12:23
- Адноўлена 24.09.2020 10:51
Сучасная назва | вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» |
Былая назва | ААТ «Міёрскі мясакамбінат» |
Тып | вытворчае ўнітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1965 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Сайт | http://miorymk.by/ |
«Міёрскі мясакамбінат» быў уведзены ў эксплуатацыю 5 студзеня 1965 года. Будаваўся амаль тры гады.
30 снежня 1996 года прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Міёрскі мясакамбінат».
З 2004 года камбінат пачаў маштабную мадэрнізацыю вытворчасці. Было поўнасцю адноўлена абсталяванне каўбаснага цэха, устаноўлена 6 лакальных халадзільнікаў. Гэта дазволіла асвоіць 92 віды новай прадукцыі, у тым ліку 90 відаў каўбасных вырабаў, якія карыстаюцца нязменным попытам у спажыўцоў Віцебска і іншых гарадоў Віцебскай вобласці, Мінска, Расіі. Быў не толькі засвоены выпуск сыравэнджаных вырабаў, але і ў кароткія тэрміны забяспечаны максімальныя іх аб'ёмы. За 2006 год вытворчасць мяса і субпрадуктаў першай катэгорыі павялічылася на 35,7 %, а паўфабрыкатаў – на 52,8 %. У 2004 годзе мясакамбінат заняў першае месца ў вобласці сярод прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса. У 2006 годзе ён зноў стаў лепшым у галіне на Віцебшчыне і адзначаны дыпломам аблвыканкама.
Сёння «Міёрскі мясакамбінат» – найбуйнейшае прадпрыемства раёна, якое ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: закупка, перапрацоўка, захаванне, рэалізацыя прадукцыі жывёлагадоўлі, выраб і рэалізацыя прадуктаў харчавання. Прадпрыемства з'яўляецца безадходнай вытворчасцю, выконвае комплексную перапрацоўку сыравіны, забяспечана тэхналагічна складаным, высокапрадукцыйным абсталяваннем. Сярод асартыменту прадукцыі прадпрыемства: мяса (ялавічына, свініна, каніна), субпрадукты, паўфабрыкаты (фаршы, каўбасы сырыя, наборы з мяса і інш.), каўбасныя вырабы (вараныя, сыравэнджаныя, сыравяленыя і інш.), тэхнічная прадукцыя. Тут выпускаецца больш за 230 найменняў каўбасных вырабаў і вэнджаніны, а таксама больш за 30 найменняў паўфабрыкатаў. Набыты, зманціраваны і ўведзены ў эксплуатацыю камеры кліматычнага кантролю за вытворчасцю сыравэнджаных і сыравяленых каўбас. Асвоены выпуск 14 новых найменняў сыравэнджаных каўбас і 11 найменняў сыравяленых.
Прадпрыемствам запушчана спецыяльная экалагічна чыстая лінія прадуктаў харчавання для дзяцей. Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» займае вядучыя пазіцыі ў галіне па тэмпах мадэрнізацыі і інавацый, па выпуску бяспечнай і якаснай прадукцыі, якая адпавядае заканадаўчым патрабаванням і попыту спажыўцоў.
Адна з асноўных задач на сучасным этапе – пошук перспектыўных рынкаў збыту прадукцыі, таму прадпрыемства з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх нацыянальных і міжнародных выстаў, семінараў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў, арганізоўвае свае выставы-дэгустацыі, актыўна падтрымлівае сувязі з буйнымі гандлёвымі сеткамі Віцебшчыны і сталіцы, супрацоўнічае з Узбекістанам і Казахстанам. Разглядаецца пытанне па сертыфікацыі прадукцыі ў Кітаі.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Паўночная, 8 б.
ЛІТАРАТУРА
1. Андреев, А. Вкус настоящего продукта / А. Андреев // Народная газета. – 2006. – 14 сак. – С. 4.
2. Горнова, Т. Колбаса из Миор? Беру! / Т. Горнова // Народнае слова. – 2012. – 17 сак. – С. 5.
3. Горнова, Т. Миорский мясокомбинат: качество, приумноженное традициями / Т. Горнова // Народнае слова. – 2012. – 27 снеж. – С. 8.
4. Завадскі, А. Для святочнага і штодзённага стала / А. Завадскі ; гутарыў Л. Мателенак // Міёрскія навіны. – 2017. – 25 лістап. – С. 1, 5.
5. Иванова, Г. Деликатесы к новогоднему столу / Г. Иванова // Народнае слова. – 2010. – 28 снеж. – С. 3.
6. Иванова, Г. Пост общественный – пост ответственный / Г. Иванова // Витебские вести. – 2014. – 4 февр. – С. 3.
7. Кліменцьеў, П. Смакату паўсюль любяць / П. Кліменцьеў ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 30 лістап. – С. 1, 4.
8. Куруза, М. ААТ «Міёрскі мясакамбінат»: будучыня вызначаецца сёння / М. Куруза // Міёрскія навіны. – 2005. – 15 студз. – С. 2.
9. Лукьянова, Н. Выбор за потребителем / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2013. – 30 крас. – С. 5.
10. Лысенко, В. Ошибки не будет! / В. Лысенко // Віцебскі рабочы. – 2005. – 22 верас. – С. 14.
11. Матэленак, Л. Дэгустацыя... вучыць гандляваць / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2002. – 16 ліп. – С. 1.
12. Матэленак, Л. Магазін ад мясакамбіната / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 8 жн. – С. 8.
13. Матэленак, Л. На пераломе / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2007. – 21 жн. – С. 2.
14. Матэленак, Л. Стратэгія і тактыка кіраўніка / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 21 ліп. – С. 1, 5.
15. Миорский мясокомбинат // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок ; фото: О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 18.
16. Миорский мясокомбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 129.
17. Пашкевіч, Т. Адпавядае сусветным аналагам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2014. – 4 дек. – С. 1.
18. Пашкевіч, Т. Віктар Бандарэнка: «Рэпутацыю трэба заваёўваць» / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 23 март. – С. 4.
19. Пашкевіч, Т. Калі абрана правільная стратэгія / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 12 апр. – С. 2.
20. Пашкевіч, Т. Наперад з падтрымкай холдынга / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 5 дек. – С. 3.
21. Пашкевіч, Т. Прыбытковыя кірункі перапрацоўшчыкаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2020. – 9 июля. – С. 6.
22. Пашкевіч, Т. Прыярытэт сучасным падыходам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 28 янв. – С. 2.
23. Пашкевіч, Т. Смачныя навінкі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 9 дек. – С. 3.
24. Рынкевіч, К. Сіла і спрыт у жаночых руках / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 17 лістап. – С. 4.