Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рудакова, ААТ. Віцебскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Рудакова» (2004)
Былая назва Саўгас «Рудакова» 
КУСГП «Рудакова» (2000)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1959
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, аг. Ноўка
Галіна сельская гаспадарка
Афіцыйны сайт http://www.rudakovo.by/index

 

ААТ «Рудакова» з'яўляецца ў раёне галоўнай арганізацыяй па вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і адзінай па вытворчасці агародніны закрытага грунту. 3 моманту стварэння спецыялізавалася на малочна-гароднінным напрамку работы. Ураджайнасць у 2015 годзе склала 59,4 ц/га.

Цяплічны камбінат ААТ «Рудакова» з агульнай плошчай 16 га і трыма аўтаномнымі кацельнямі з'яўляецца адным з найбуйнейшых у рэспубліцы. За 2006–2008 г.г. пабудавана 8 га сучасных, высокаэфектыўных, энергазберагальных цяпліц. На цяплічным камбінаце ў цяперашні час вырошчваюцца агуркі, таматы, зялёныя культуры – салата, кроп, пятрушка, базілік.

Акрамя агародніны абароненага грунту, гаспадарка займаецца вытворчасцю малака, кармоў для забеспячэння патрэбнасці жывёлагадоўлі, вырошчваннем агародніны адкрытага грунту і бульбы, вырошчваннем збожжавых культур для забеспячэння патрэбнасці жывёлагадоўлі ў канцэнтраваных кармах, а таксама для рэалізацыі высакаякаснага насення збожжавых культур іншым гаспадаркам.

Асноўнай таварнай прадукцыяй у раслінаводстве лічацца агародніна адкрытага грунту (капуста, морква, буракі) і бульба, якія рэалізуюцца ў асноўным у г. Віцебску для забеспячэння насельніцтва абласнога цэнтра. Для захоўвання прадукцыі была праведзена мадэрнізацыя сховішча агульнай умяшчальнасцю 2 400 тон з устаноўкай высокаэканамічнага халадзільнага абсталявання.

Для павышэння эфектыўнасці раслінаводчай галіны прадпрыемства займаецца вытворчасцю элітнага насення збожжавых культур. Гэта дазваляе зменшыць аб'ём куплі элітнага насення для пасеву збожжавых у сваёй гаспадарцы. Пабудаваны новы комплекс па дапрацоўцы збожжа, які складаецца з дзвюх ліній (зернесушыльных і зернеачышчальных), прадукцыйнасць якога можа складаць да 300 тон высакаякаснага насення ў суткі.

У жывёлагадоўлі ў цяперашні час выкарыстоўваюцца інтэнсіўныя метады вытворчасці. Пагалоўе жывёлы складае 6550 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1850 кароў. У гаспадарцы засвоены метад вырошчвання маладняку ў індывідуальных хатках. Цяляты вырастаюць ва ўмовах, набліжаных да прыродных, становяцца больш вынослівымі. Ручная праца зведзена да мінімуму, паколькі кармленне жывёл ажыццяўляецца механізавана.

 

ААТ «Рудакова». Цяплічная гаспадарка. Фоатаздымак з сайта http://www.rudakovo.byААТ «Рудакова». Жывёлагадоўчы комплекс. Фоатаздымак з сайта http://www.rudakovo.by ААТ «Рудакова». Зернесушыльны комплекс. Фоатаздымак з сайта http://www.rudakovo.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. ААТ «Рудакова» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 248.

2. Горнова, Т. За полезной пищей – в «Рудаково» / Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 17 апр. – С. 2.

3. Ляшук, С. С гарантией вкуса через годы / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 3 мая. – С. 5.

4. Открытое акционерное общество «Рудаково» : 50 лет. – Мiнcк, 2009. – 8 с.

5. Столяренко, Н. ОАО «Рудаково»: и флагман, и гарант / Н. Столяренко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2013. – 27 крас. – С. 4.

6. Фондаренко, Н. Рудаковские кущи / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 5 сент. – С. 2.

7. Шведов, О. Ставка на удвоение / О. Шведов // Белорусская нива. – 2010. – 10 июня. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ААТ «Рудакова» Віцебскага раёна ўшанавала сваіх лепшых работнікаў

arrow Продукция ОАО «Рудаково» Витебского района востребована среди потребителей и конкурентоспособна на внутреннем и внешнем рынке

arrow Памідоры дапаможа вырошчваць электрастанцыя

arrow ОАО «Рудаково» начало выращивать рукколу