Ліпаўцы, ААТ. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 11.07.2017 06:24
Сучасная назва | ААТ «Ліпаўцы» (2003) |
Былая назва | Калгас-камбінат «Звязда» (1961) |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1939 |
Месца знаходжання | Віцебская вобл., Віцебскі р-н, в. Шапечына |
Галіна | сельская гаспадарка |
ААТ «Ліпаўцы» – сельгаспрадпрыемства, якое спецыялізуецца на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, вытворчасці ялавічыны і малака. Створана ў 2003 годзе на базе калгаса-камбіната «Звязда». У гаспадарцы працуе 585 чалавек. Гаспадарка першая ў рэспубліцы і пакуль адзіная ў вобласці займаецца развядзеннем і вырошчваннем племяннога маладняку англiйскай пароды «герефорд» для рэалізацыі на мяса і племяннога продажу. У гаспадарцы функцыянуе комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы на 7 тысяч галоў. Сярэднясутачны прывес складае 800 грам.
Пагалоўе жывёлы ў «Ліпаўцах» парадку 6800, каб накарміць яго, праца на кармавых угоддзях не спыняецца з чэрвеня па кастрычнік. У гаспадарцы самая вялікая плошча ў раёне пад травой першага ўкосу – 2220 га. Вырошчвацца кукуруза, рапс, люцэрна. Шматгадовыя травы збіраюцца ў 2–3 укосы, кожны раз каля 400 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. Працуе зернеачышчальна-сушыльны комплекс вытворчасцю 30 т зерня ў гадзіну. Галоўным партнёрам сельгаспрадпрыемства з'яўляецца Віцебскі мясакамбінат.
ЛІТАРАТУРА
1. ЗАТ «Ліпаўцы» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 248–249.
2. Волкова, Л. Работа до жаркого пота / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 26 апр. – С. 21.
3. Ляшук, С. Придвинские герефорды / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 28 авг. – С. 1.
4. Приезжайте за опытом. И молодняком / подгот. С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 17 апр. – С. 8.
5. Фенченко, А. От «Звезды» – к «Липовцам» / А. Фенченко // Віцебскі рабочы. – 2004. – 15 чэрв. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
ОАО «Липовцы» Витебского района занимается производством «мраморного» мяса