Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Альгоўскае, СВК. Віцебскі раён

 

Сучасная назва СВК «Альгоўскае» (2008)
Былая назва Калгас імя Чырвонай Арміі
ЗАТ «Альгоўскае» (2003)
Тып сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў
Дата заснавання 1930
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Віцебскі р-н, аг. Альгова
Галіна сельская гаспадарка

 

СВК «Альгоўскае» – адна з валаўтваральных сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскага раёна. Заснаваны ў 1930 годзе як калгас імя Чырвонай Арміі. У 1939 годзе калгас прымаў удзел ва Усесаюзнай выставе дасягненняў народнай гаспадаркі.

Асноўнымі відамі дзейнасці гаспадаркі з'яўляецца вытворчасць малака, мяса – ў жывёлагадоўлі; элітнага насення збожжа і бульбы, агародніны адкрытага грунту – у раслінаводстве. Агульная плошча зямель складае 8645, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў – 7383 га, з іх 4037 – раллі.

Кааператыў штогод стабільна забяспечвае вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў наступных аб'ёмах: насення збожжавых культур ад 10000 да 13000 тон і больш, бульбы – 6000 тон і больш, агароднiны адкрытага грунту – 2200 тон і больш, малака – 7000 тон і больш, мяса – 600 тон і больш.

У цяперашні час у «Альгоўскім» працуюць звыш 300 чалавек. Выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, новыя механізмы і агрэгаты для апрацоўкі, уборкі і захоўвання агародніны. Калектыў СВК неаднаразова выходзіў пераможцам у розных рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

 

Сярод самых ураджайных гаспадарак вобласці – СВК «Альгоўскае». Фоатаздымак з сайта http://www.vitebsk-region.gov.byНа абласную Дошку гонару занесены калгас «Альгоўскае» Віцебскага раёна. Фоатаздымак з сайта http://www.pridvinje.by Альгоўскія хлебаробы. Фоатаздымак з сайта http://www.pridvinje.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Диканова, Т. Формула успеха – работа в команде / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 21 студз. – С. 1, 4.

2. ЗАТ «Альгоўскае» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 246–247.

3. Захаров, А. Традиции, умноженные на трудолюбие / А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 1 окт. – С. I.

4. Захараў, А. Якое семя, такое і племя! / А. Захараў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 9 авг. – С. 1, 4.

5. Федорова, Т. С любовью к земле / Т. Федорова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 18 ліп. – С. 5–6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Цiмур i яго каманда

arrow СПК «Ольговское» Витебского района входит в 60 валообразующих сельхозорганизаций республики

arrow Сярод самых ураджайных гаспадарак вобласці — СВК «Альгоўскае»

arrow На областную Доску почета занесены ОАО «Витрайбыт» и колхоз «Ольговское» Витебского района

arrow На празднике «Дажынкi» областного и районного уровней заслуженные награды вручены Алексею Мясоедову из колхоза «Ольговское»

arrow СПК «Ольговское»: опыт профессионалов