Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Новыя Гараны, СВК. Полацкі раён

 

Сучасная назва

СВК «Новыя Гараны» 

Былая назва Сельскагаспадарчая арцель (1951)
  Калгас-камбінат «Гараны» (1988)
  Калгас «Новыя Гараны» (1996)
  Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Новыя Гараны» (2003)
Тып кааператыўнае прадпрыемства
Дата заснавання 1951
Месца знаходжання  Віцебская вобл., Полацкі р-н, аг. Новыя Гараны
Галіна сельская гаспадарка

 

Заснаваны ў 1951 г. як калгас на базе сельскагаспадарчай арцелі. У 1988 г. быў аб’яднаны з калгасамі «Шлях Леніна» і «Парыжская камуна» ў калгас-камбінат «Гараны». З 1996 г. калгас з сучаснай назвай, з 2003 г. СВК. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аг. Новыя Гараны. На тэрыторыі гаспадаркі 8 населеных пунктаў. Спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. Агульная зямельная плошча 3100 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў 2667 га, з іх раллі 1672 га, сенакосаў 555 га, пашы 440 га. У гаспадарцы функцыянуе 5 малочна-таварных фермаў, ферма па вырошчванні маладняка, цэх раздою.

 

На палях СВК «Новыя Гараны». Фоатаздымак з сайта http://www.pvestnik.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каминский, О. «Виссарион Нам по всем статьям подходит нам» / О. Каминский // Белорусская нива. – 2013. – 15 янв. – С. 5.

2. Крученкова, О. Молочный край – людям рай / О. Крученкова // Народная газета. – 2011. – 27 верас. – С. 9–10.

3. Федорчук, П. «Новые Горяны» смотрят в будущее // Белорусская нива. – 2006.– 6 мая. – С. 6.

4. Яцкевич, Т. В чем сила, брат? В трудолюбии // Белорусская нива.– 2009. – 25 авг. – С. 4.