Кушлікі, ААТ. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:57
Сучасная назва |
ААТ «Кушлікі» |
Былая назва | Калгас імя Дзяржынскага (1929) |
СВК «Кушлікі» (2003) | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1929 |
Месца знаходжання | Віцебская вобл., Полацкі р-н, аг. Кушлікі |
Галіна | сельская гаспадарка |
Сваю гісторыю гаспадарка пачынае з 1929 г. як калгас імя Дзяржынскага. З 2003 г. СВК «Кушлікі». Пазней ператвораны ў ААТ. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аг. Кушлікі. На тэрыторыі гаспадаркі 14 населеных пунктаў.
Старшыня ААТ «Кушлікі» Фёдар Завадскі. Працуе 180 чалавек.
Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці элітнага насення збожжавых культур і бульбы, малочна-мясной жывёлагадоўлі. У гаспадарцы 4 фермы на 640 пастановачных месцаў і комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы. Вытворчасць мяса складае каля 100 тон у год.
Агульная зямельная плошча 3275 га, у т. л. раллі 2022 га, сенакосаў 520 га, пашы 326 га.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Заслуженный авторитет / Е. Башун ; беседовалаА. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 6 окт. – С. 4.
2. «Бела Росса», «Рагнеда» и другие, или Где растет элита // Народная газета. – 2013. – 10 снеж. – С. 4.
3. Каминский, О. Сажаешь на гектар тысячу долларов. Выкапываешь минимум полторы... / О. Каминский // Сельская газета. – 2014. – 16 янв. – С. 7.
4. Малашеня, Л. Только технологиями не обойтись / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. –11 окт. – С. 1, 4.
5. Тороненко, М. «Второй хлеб» – на первом месте / М. Тороненко // Советская Белоруссия. – 2014. – 25 сент. – С. 10.