Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Птушкафабрыка Аршанская, ААТ, сельскагаспадарчы філіял ААТ «Аршанскі КХП». Аршанскі раён

 

Сучасная назва сельскагаспадарчы філіял «Птушкафабрыка Аршанская» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў»
Тып сельскагаспадарчы філіял
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, аг. Бабінічы
Галіна сельская гаспадарка 
Сайт http://www.pticefabrika.com/

 

ААТ «Птушкафабрыка Аршанская» арганізавана на падставе загаду Мінсельгасхарча ад 15 лiстапада 1967 г. № 1402/10, пабудавана ў перыяд 1967–1970 гг.

22 красавіка 1970 года на фабрыцы вывеліся першыя сутачныя кураняты, а асноўную сваю прадукцыю – харчовае яйка прадпрыемства пачало даваць ў 1971 годзе.

Першапачаткова прадпрыемства мела замкнуты цыкл вытворчасці яек і мяса птушкі, г. зн. мела свой бацькоўскі статак, інкубатар, птушнікі для вырошчвання маладняку сутачнага ўзросту – ад 0 да 120-ці дзённага ўзросту і птушнікі для прамысловага статка.

Пазней, усе 25 птушнікаў былі пераабсталяваны пад клеткавае ўтрыманне курэй-нясушак, а ўвесь маладняк ва ўзросце 120 дзён завозілі з птушкафабрык, якія займаліся вырошчваннем маладняку.

У 2004 годзе магутнасць птушкафабрыкі складала 460 тысяч птушкамесцаў для ўтрымання курэй-нясушак і 270 тысяч птушкамесцаў для вырошчвання маладняку.

Загадам дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь № 225 ад 14 верасня 2009 года РУСПП «Птушкафабрыка Аршанская» была ператворана ў Адкрытае Акцыянернае Таварыства.

ААТ «Птушкафабрыка Аршанская» рэарганізавана ў форме далучэння да ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». У выніку рэарганізацыі створаны сельскагаспадарчы філіял «Птушкафабрыка «Аршанская» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, аграгарадок Бабінічы.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Быньков, А. Призвание – быть хозяином / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 13 снеж. – С. 3.

2. Делают ставку на реконструкцию / подгот. Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2013. – 16 мая. – С. 6.

3. Лебедева, О. ...Да не простые, а «золотые»! / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 17 апр. – С. 10.

4. Лешкевич, Е. «Оршанские» несушки бьют рекорды / Е. Лешкевич // Народная газета. – 2008. – 15 лістап. – С. 4.

5. Тимашкова, Л. На крестьянский завтрак / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2011. – 22 сент. – С. 11.

6. Тимашкова, Л. По цвету желтка о натуральности куриного яйца не судят / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2012. – 30 июня. – С. 11.

7. Шведов, О. Яйцо выводит на республиканский пьедестал и прибыль / О. Шведов // Белорусская нива. – 2011. – 29 апр. – С. 4.