Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зарубы, КУСГП. Дубровенскі раён, аг. Зарубы

 

Сучасная назва КУСП «Зарубы»
Тып камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства
Дата заснавання 1960
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Дубровенскі раен, аг. Зарубы
Галіна сельская гаспадарка

 

3 сакавіка 1960 года, згодна з загадам № 91 па Віцебскаму трэсту саўгасаў, на базе Зарубскага аддзялення Дубровенскай РТС і калгасаў імя Фрунзе і «Чырвоны сцяг» быў створаны саўгас «Зарубы», які складаўся з трох вытворчых аддзяленняў.

У першае аддзяленне ўваходзілі вёскі Зарубы, Пагодзіна, Слатаўшчына, Юкава, Вежкі, Пуцяціна. У другое – вёскі Коршыкава, Дзям'янкава, Парфенкава, Казарынава, Людзінічы, Засценкі. У трэцяе – вёскі Расткова, Русаны, Лаўкі, Літвінава, Калінаўка, Міхалінава, Каз'яны. У сваю чаргу кожнае аддзяленне мела па 6 брыгад.

Першым дырэктарам саўгаса быў прызначаны Сяргей Аляксеевіч Коласаў. Агульная зямельная плошча саўгаса складала 10921 га, у тым ліку 9190 га сельгасугоддзяў і 6273 га ворыва.

На тэрыторыі саўгаса ў той час было 840 двароў, у якіх пражывалі 3093 чалавекі.

У 1964 годзе адбылася рэарганізацыя саўгаса «Зарубы»: на базе яго трэцяга вытворчага аддзялення быў створаны новы саўгас імя Чарняхоўскага з цэнтрам у вёсцы Калінаўка. Прыкладна праз год да саўгаса «Зарубы» былі далучаны вёскі Жалезкава, Іскозы, Мамонькі, Нікіціна.

У канцы 1970 года дырэктарам саўгаса «Зарубы» быў прызначаны Іван Іванавіч Жалязка, які да гэтага працаваў галоўным эканамістам. Гаспадаркай Іван Іванавіч кіраваў на працягу 10 гадоў. У гэты перыяд саўгас «Зарубы» працягваў нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыі.

С 1981 па 1987 гг. гаспадаркай кіраваў Віктар Фёдаравіч Лагуноў, які да гэтага працаваў галоўным інжынерам гаспадаркі. Гэты кіраўнік удзяляў вялікую ўвагу рэканструкцыі ферм, будаўніцтву жылля, мадэрнізацыі і рэканструкцыі іншых вытворчых аб'ектаў.

Варта адзначыць, што ў 70–80-я гады саўгас «Зарубы» вызначаўся не толькі вялікімі аб'ёмамі вытворчасці і рэалізацыі сельгаспрадукцыі, але меў і добрыя эканамічныя паказчыкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Квір, А. На шляху аднаўлення страчаных пазіцый / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 25 лют. – С. 3.

2. Квір, А. Плюсы і мінусы дырэктарскай праграмы / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 8 кастр. – С. 1, 3.

3. Квір, А. У «Зарубах» – залаты юбілей / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 10 сак. – С. 1–3.

4. Квір, А. Якую мадэль рэфарміравання выкарыстаюць у саўгасе «Зарубы» / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 27 лют. – С. 1, 3.

5. Лебедева, О. Потомственный крестьянин / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 19 нояб. – С. 4.

6. Ляшук, С. Важные задачи Александра Зайцева / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 29 лістап. – С. 2.

7. Ляшук, С. Вместе на работе и дома / С. Ляшук // Народнае слова. - 2012. — 4 снеж. – С. 1.

8. Шляпік, А. Мацнеюць сувязі школы і гаспадаркі / А. Шляпік // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 18 лістап. – С. 5.