Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дубровенскі райаграсервіс, ААТ. Дубровенскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Дубровенскі райаграсервіс»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1946
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Галіна сельская гаспадарка

 

ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс» – сучаснае, шматпрофільнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на абслугоўванні сельскагаспадарчых арганізацый.

Прадпрыемства ажыццяўляе забеспячэнне сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў раёна таварамі вытворча-тэхнічнага прызначэння, мінеральнымі ўгнаеннямі, займаецца рамонтам рухавікоў сельскагаспадарчых машын, абсталяваннем жывёлагадоўчых ферм, перавозкай грузаў, механізаванымі працамі. Адзін з асноўных відаў дзейнасці – прадастаўленне паслуг па вырошчванні сельгаспрадукцыі.

У склад прадпрыемства ўваходзяць такія важныя структурныя падраздзяленні, як механізаваны атрад, які прымае актыўны ўдзел у нарыхтоўцы кармоў па заяўках сельгаспрадпрыемстваў, а ў іншыя сезоны – вырабляе ўгнаенні, апрацоўвае землі; аўтатранспартнае падраздзяленне, задачай якога з'яўляецца дастаўка ўсіх відаў гаруча-змазачных матэрыялаў, сельгасмашын і запчастак, шын і хімічных прэпаратаў, будматэрыялаў у іншыя гаспадаркі, перавозка ўраджаю. Важным структурным падраздзяленнем раённага аграсэрвісу з'яўляецца таксама база мінеральных угнаенняў і дрэваапрацоўчы ўчастак, які займаецца нарыхтоўкай драўніны, яе перапрацоўкай і рэалізацыяй піламатэрыялаў насельніцтву прадпрыемствам.

Калектыў штогод уносіць важкі ўклад у агульны поспех аграрыяў Дубровенскага раёна, забяспечваючы бесперабойную работу тэхнікі, абсталявання і механізмаў на жывёлагадоўчых комплексах, а таксама на палявых працах падчас пасяўной, жніва, нарыхтоўкі кармоў.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Дуброўна, завулак Чырвонаармейскі, д. 6.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Заглянуть внутрь «Детройта» / подгот. В. Саулич // Сельская газета. – 2014. – 17 июня. – С. 4.

2. Лебедева, О. На линейке готовности круглый год / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 15 сент. – С. 5.

3. Лебедева, О. Прибыль начинается с порядка / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 18 нояб. – С. 15.

4. Лебедева, О. Сервис с большим размахом / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 31 окт. – С. 3.

5. Профессиональный почерк во всём / подгот. О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 27 мая. – С. 3.

6. Сытник, И. Надежный партнер и помощник / И. Сытник // Віцебскі рабочы. – 2012. – 4 жн. – С. 4.

7. Тимощенко, Д. В. Выполнять задачи грамотно и с выгодой / Д. В. Тимощенко ; беседовала О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 4 марта. – С. 6.

8. Чепелова, Л. Сплоченная команда / Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 2 ліп. – С. 2.

9. Шпаковская, Г. С прибылью и без долгов / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 20 февр. – С. 15.