Шайцерава, ААТ. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 14:03
Сучасная назва | ААТ «Шайцерава» |
Былая назва | СВК «Шайцерава» 2003 |
калгас «Новы шлях» 1929 | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1929 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Шайцерава |
Галіна | сельская гаспадарка |
Калгас «Новы шлях» быў створаны 25 сакавіка 1929 года. Пачынаўся ён з сямі мясцовых гаспадарак: Марыі і Сцяпана Шыманскіх, Аляксандра Лапкоўскага з сям’ёй, Ефрасінні і Віктара Шыманскіх, Сяргея Шыманскага з маці, Аляксея Жызнеўскага і Сямёна Хадкевіча. Першым старшынёй быў абраны Сяргей Якаўлевіч Шыманскі.
Гаспадарка хутка расла, прыходзілі новыя работнікі, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база. Асноўнай спецыялізацыяй была абрана жывёлагадоўля. Але ўсё спыніла вайна…
Цяжкай працай аднавілі шайцераўцы свой калгас. А ў 1958 годзе яго ўзначаліў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Макаравіч Кавалеўскі. Падчас яго кіраўніцтва ў калгасе былі пабудаваны новыя фермы, майстэрні, у 1980 годзе вырас буйны свінагадоўчы комплекс. З’явіліся сучасныя сацыяльныя аб’екты, жыллё. У 80-я гг. калгас узначаліў У. К. Петрашкевіч – у мінулым вядомы механізатар гаспадаркі.
26 чэрвеня 2003 года калгас «Новы шлях» рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Шайцерава».
ЛІТАРАТУРА
1. Акадэміі «Шайцерава» / падрыхт. У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 22 нояб. – С. 8.
2. Аляксандрава, С. Шлях слаўны, працоўны / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 27 сак. – С. 2.
3. Вітаем удзельнікаў свята «Верхнядзвіншчына працоўная»! // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 27 крас. – С. 1.
4. Дзвінская, С. Каўбасы ў «Пятачку» – смачныя і натуральныя / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 24 сак. – С. 1–2.
5. Заслужаныя ўзнагароды // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 9 лют. – С. 1.
6. Ляснічая, С. Не спыняюцца на дасягнутым / С. Ляснічая // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 16 лістап. – С. 5.
7. Сауліч, У. Каманда Гумнянкова: што дапамагае ААТ «Шайцерава» штогод выходзіць у лідары па выніках жніва ў Верхнядзвінскім раёне / У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 25 сент. – С. 12.
8. Ярашэвіч, К. У чым сакрэт надояў і прываг? / К. Ярашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 8 верас. – С. 3.