Абольцы, ААТ. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 04.02.2020 12:23
- Адноўлена 31.03.2020 13:44
Сучасная назва | ААТ «Абольцы» |
Былая назва | калгас імя Дзяржынскага (1955) |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1955 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Абольцы |
Галіна | сельская гаспадарка |
Утворана ў 1955 г. як калгас імя Дзяржынскага на базе 6 калгасаў. З 2003 г. СВК з сучаснай назвай. У 2006 г. у склад гаспадаркі ўвайшоў СВК «Лаўрынаўка». Спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, кармоў і мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Агульная плошча сельгасугоддзяў 5639 га, з іх ворыва 3563 га, сенажацей і пашы 1455 га, сажалак і вадаёмаў 42 га. У гаспадарцы маюцца 12 малочна-таварных ферм, на якіх утрымліваюцца 2172 галовы дойнай рагатай жывёлы, у т. л. 862 каровы дойнага статку. У 2009 г. сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 548 г, надой малака на карову 5763 кг у год; ураджайнасць збожжавых і зернебабовых 28 ц/га, у т. л. азімай пшаніцы 26 ц/га, азімага жыта 16 ц/га, ячменю 32 ц/га, аўса 34 ц/га, зернебабовых 36 ц/га, рапсу 13,6 ц/га.
Кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемстава – Кірык Міхаіл Васільевіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Абольцы, вул. Цэнтральная, 49.
ЛІТАРАТУРА
1. Залесская, С. На подъеме / С. Залесская // Белорусская нива. – 2007. – 20 апр. – С. 2.
2. Кажадуб, А. Я. Без клопатаў не бывае ні дня / А. Я. Кажадуб ; гутарыў В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2007. – 15 верас. – С. 2.
3. Кажадуб, А. Толькі моцнае сяло зробіць заможным жыццё ўсіх / А. Кажадуб // Наша Талачыншчына. – 2009. – 13 мая. – С. 2.
4. «Обольцы» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 207–208.
5. Телятко, Е. Александр [Яковлевич] Кожедуб: «Главное – не бояться трудностей» / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2004. – 11 снеж. – С. 2.