Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жукнева, ААТ. Талачынскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Жукнева»
Былая назва калгас імя Валадарскага (1948)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1948
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Жукнева
Галіна сельская гаспадарка

 

Утворана ў 1948 г. як калгас імя Валадарскага. З 1966 г. СВК з сучаснай назвай. У 2005 г. аб'яднаны з СВК «Беларэчча». Спецыялізацыя – вытворчасць збожжа і кармавых культур, мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Агульная зямельная плошча 4476 га, у т. л. сельгасугоддзяў 4069 га (з іх пашні 3049 га, сенажацей і раллі 1012 га, шматгадовых насаджэнняў 8 га). У гаспадарцы 4 малочнатаварныя фермы і 2 – па адкорму буйной рагатай жывёлы (усяго 1865 галоў; 2010). У 2009 г. сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 430 галоў, надой малака на карову 3156 кг у год; ураджайнасць збожжавых 26,5 ц/га, рапсу 11,9 ц/га.

Кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства – Шумай Якаў Яўгеніевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Жукнева, вул. Савецкая, 12.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 20 сак. – С. 1–2.

2. Бірукоў, В. Цякучка пазбаўляе перспектывы / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2008. – 6 лют. – С. 2.

3. «Жукнево» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 431.

4. Матиевский, Н. С думой о завтрашнем дне / Н. С. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2005. – 23 лістап. – С. 2.

5. Шабодалов, В. Н.На пути преобразования / В. Н. Шабодалов // Наша Талачыншчына. – 2008. – 21 чэрв. – С. 3.