Слаўнае, ААТ. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.09.2017 12:23
- Адноўлена 04.02.2020 11:07
Сучасная назва | ААТ «Слаўнае» |
Былая назва | калгас «Чырвоны сцяг» (1951) |
калгас «Красное знамя» (1988) | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1951 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Слаўнае |
Галіна | сельская гаспадарка |
Утворана ў 1951 г. як калгас «Чырвоны сцяг» на базе 6 калгасаў. З 1988 г. перайменавана ў «Красное знамя». З 2003 г. СВК з сучаснай назвай.
Спецыялізуецца на малочнай жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Агульная плошча сельгасугоддзяў 2234 га, з іх ворыва 1393 га, сенажацей і пашы 841 га, шматгадовых насаджэнняў 8 га. На 2010 г. у гаспадарцы маюцца 2 малочнатаварныя фермы і ферма па адкорму і дагадоўванню, на якіх утрымліваецца 981 галава буйной рагатай жывёлы, у т. л. 342 каровы дойнага статку. У 2009 г. сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 490 г, надой малака на карову 3782 кг у год; ураджайнасць збожжавых 24,7 ц/га, рапсу 9,2 ц/га.
Кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства – Снапкоў Міхаіл Піліпавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Слаўнае, вул. Савецкая, 23.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. Працоўныя і жыццёвыя вёрсты / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. –2017. – 26 жн. – С. 4.
2. Бирюков, В. За славновских животноводов можно порадоваться / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2010. – 3 лют. – С. 4.
3. Бирюков, В. Производством надо заниматься практически непрерывно / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2008. – 5 лістап. – С. 1.
4. «Славное» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 469–470.