Браслаўскае ПМС, ДП. Браслаўскі раён, г. Браслаў
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 02.09.2020 09:25
Сучасная назва | ДП «Браслаўскае ПМС» |
Тып | дзяржаўнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1968 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў |
Галіна | сельская гаспадарка, меліярацыя |
Сайт | http://vitmelio.by/ |
Па загадзе Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР № 22 ад 30 студзеня 1968 года на базе Мёрскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення было арганізавана Браслаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм. У будаўніча-мантажны ўчастак уваходзілі 2 майстэрскія ўчасткі з падначаленымі ім аб'ектамі. Сваю дзейнасць арганізацыя пачынала пры адсутнасці рамонтнай базы, аб'ектаў сацыякультурнага быту, адміністрацыйнага будынка, недахопе тэхнікі, кваліфікаваных кадраў і спецыялістаў, а таксама жылля.
У 1968 годзе ва ўпраўленні працавала 38 чалавек, з іх 1 механік і 2 майстры, якія не мелі спецыяльнай адукацыі. За першы год існавання арганізацыі быў абучаны 21 механізатар, 4 спецыялісты атрымалі адукацыю ў тэхнікуме, дырэктар – у ВНУ.
Ужо ў 1970 годзе прадпрыемства перарасло ў паўнапраўную самастойную арганізацыю. 22 лістапада 1988 года ў арганізацыю ўвайшоў калектыў эксплуатацыйных работнікаў, якія займаюцца абслугоўваннем і рамонтам усіх пабудаваных меліярацыйных сетак і гідратэхнічных збудаванняў.
Спісачная колькасць работнікаў складала больш за 500 чалавек, а за кошт прыцягнення іншых асоб на сезонныя работы даходзіла і да 600. Людзі былі занятыя на двух меліярацыйных участках, дзе займаліся асушэннем. Да 50 чалавек налічвалася ў будаўнічай брыгадзе, якая ўзводзіла гаражы, майстэрні, шматкватэрныя жылыя дамы для меліяратараў, інтэрнаты.
Нягледзячы на ўсе негатыўныя моманты канца XX стагоддзя ў Рэспубліцы Беларусь захавана ў працаздольным стане меліярацыйная галіна, і ў браслаўскіх меліяратараў захавалася нядрэнная тэхнічная база. Перспектыва да далейшага развіцця ў мясцовых меліяратараў ёсць.
Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца Кажаронак Міхаіл Валер'евіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Юбілейная, 93.
ЛІТАРАТУРА
1. Браславское коммунальное унитарное предприятие мелиоративных систем УП «Браславское ПМС» // КУП «Витебскмелиоводхоз» / отв. за вып. В. М. Гурщенков. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 4–5.
2. Браслаўскае ПМС: ад крызісу – да эканамічнай стабільнасці // Браслаўская звязда. – 2008. – 23 лют. – С. 3.
3. Буланова, В. Немало сделано за полвека, многое – впереди / В. Буланова // Браслаўская звязда. – 2018. – 3 лют. – С. 1.
4. Кіцук, А. М. Хто шукае, той знаходзіць / А. М. Кіцук ; гутарыў А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2012. – 2 чэрв. – С. 1–2.
5. Лукьянова, Н. «Мертвых сезонов» у браславских мелиораторов не бывает / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2010. – 23 лют. – С. 5.
6. Пашкевіч, Т. Меліяратары выходзяць з прарыву / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2006. – 15 лістап. – С. 1, 4.
7. Пашкевіч, Т. У надзеі на заўтрашні дзень / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2002. – 1 чэрв. – С. 1.
8. Сапель, К. К. Мелиорация: перспективы есть / К. К. Сапель ; беседовал К. Петушко // Браслаўская звязда. – 2018. – 7 лют. – С. 3.
9. Шкляневич, Г. Все бы так работали! / Г. Шкляневич // Белорусская нива. – 2008. – 28 марта. – С. 2.
10. Шпаковская, Г. Улучшение земель по-браславски / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2008. – 1 сак. – С. 3.