Бешанковіцкае ПМС, УП. Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 19.03.2019 14:57
Сучасная назва | УП «Бешанковіцкае ПМС» |
Былая назва | Бачэйкаўскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне |
Тып | унітарнае прадпремства |
Дата заснавання | 1 чэрвеня 1961 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць,Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава |
Галіна | сельская гаспадарка |
Бачэйкаўскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне было створана 1 чэрвеня 1961 года на базе Бешанковіцкага РТМС па загадзе № 39 ад 23 мая 1961 года ў Віцебскім абласным трэсце па вытворчасці меліярацыйных работ. У пачатку дзейнасці па вытворчасці меліярацыйных работ не хапала тэхнікі, кваліфікаваных спецыялістаў і праца ў асноўным выконвалася ўручную. Меліярацыйныя ўчасткі былі размешчаны на тэрыторыі чатырох раёнаў: Бешанковіцкага, Чашніцкага, Сенненскага і Лепельскага. Паступова ў кожным раёне ствараліся свае меліярацыйныя арганізацыі, і, пачынаючы з 70-х гадоў XX стагоддзя, арганізацыя стала выпаўняць работы толькі ў сваім раёне.
Вялікай праблемай была адсутнасць жылля, аб'ектаў сацкультбыту. Але з года ў год арганізацыя мацнела і ўсё болей развівалася. Інтэнсіўна стала весціся будаўніцтва жылля, пры арганізацыі штогод адкрываліся курсы механізатараў, дзе навучалася па 20-25 чалавек, сталі прыбываць выпускнікі з БСХА і меліярацыйных тэхнікумаў.
Да пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя ў арганізацыі ўжо налічвалася 12 шматкаўшовых і 14 аднакаўшовых экскаватараў, 32 цяжкія трактары, 28 аўтамашын і іншая тэхніка. Колькасць працуючых у летні перыяд дасягала 380 чалавек. Штогод здавалася ў эксплуатацыю больш за 1000 га асушаных земляў. У лістападзе 1988 года да прадпрыемства быў далучаны ўчастак Бешанковіцкага МУААС. З гэтага часу арганізацыя стала займацца абслугоўваннем і рамонтам ўсіх пабудаваных меліярацыйных сетак і гідратэхнічных збудаванняў.
На працягу свайго існавання арганізацыя чатыры разы змяняла назву, аднак асноўны профіль дзейнасці застаўся ранейшым – міліярацыйнае будаўніцтва і эксплуатацыя меліярацыйных сістэм. Сталі засвойвацца новыя віды работ: будаўніцтва дарог, каналізацыйных, водаправодных і газавых сетак, шмат працы выконваецца па добраўпарадкаванні тэрыторый раёна і інш.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава, вуліца Зарэчная, д. 131б.
ЛІТАРАТУРА
1. Акулёнак, Л. Любую работу выконваюць адказна / Л. Акулёнак // Зара (Бешенковічы). – 2008. – 30 мая. – С. 2.
2. Бешенковичское ПМС, строительно-эксплуатационное предприятие в Бешенковичском районе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 68.
3. Карпук, І. На вахце – меліяратары / І. Карпук // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 3 кастр. – С. 3.
4. Карпук, И. Н. Великий и благородный труд – улучшать землю / И. Н. Карпук ; беседовала С. Ворошко // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 31 мая. – С. 4.
5. Карпук, И. Н. Главное – стабильность / И. Н. Карпук ; беседовала А. Потоцкая // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 30 мая. – С. 1, 5.
6. Карпук, И. Н. Обновление земли – обновление души / И. Н. Карпук // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 5 чэрв. – С. 1, 4.
7. Крачкоўскі, А. Пераўтваральнікі зямлі бешанковіцкай / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 1 чэрв. – С. 2.
8. Людыно, А. Профессионалы из Бочейково умеют всё / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2012. – 1 чэрв. – С. 4–5.