Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бешанковічы Аграпрадукт, ТАА. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы

 

Сучасная назва ТАА «Бешанковічы Аграпрадукт»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 2010
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
Галіна сельская гаспадарка
Афіцыйны сайт http://agro-product.by/

 

У 2010 годзе ў г. п. Бешанковічы Віцебскай вобласці было зарэгістравана вытворчае прадпрыемства ТАА «Бешанковічы Аграпрадукт». Прадпрыемства было створана па праграме развіцця малых гарадоў. Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць кармоў для сельскагаспадарчай жывёлы, у тым ліку заменнікаў неразведзенага малака (ЗНМ) і канцэнтратаў ЗНМ, якія выкарыстоўваюцца ў рацыёнах кармлення маладняку буйной рагатай жывёлы.

Асартымент прадукцыі ТАА «Бешанковічы Аграпрадукт» даволі шырокі. Гэта прызначаныя для падрыхтоўкі канцэнтраваных кармоў бялкова-вітамінныя дабаўкі для цялят рознага ўзросту (БМВД-2 і БМВД-3), а таксама для кароў з прадукцыйнасцю 6-7 тыс. кг малака ў год (БМВД-61).

Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца малакаперапрацоўчым прадпрыемствам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Прадпрыемства цесна супрацоўнічае з Віцебскай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны, Занальным інстытутам сельскай гаспадаркі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, аблсельгасхарчам. Акрамя вытворчасці, ТАА «Бешанковічы Аграпрадукт» мае і сваю краму «Кармавік», дзе прапануецца багаты асартымент кармоў для сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы.

Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы, вуліца Абазоўскага, д. 2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Льняные новации с итальянским акцентом / С. Антонов // Витебские вести. – 2014. – 26 июня. – С. 3.

2. Гамм, Э. Чем питается молодняк? / Э. Гамм // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 лістап. – С. 4.

3. Людыно, А. ООО «Бешенковичи агропродукт»: качество на первом месте / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 26 ліп. – С. 1.

4. Ноу-хау льняной семечки / подгот. С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 29 окт. – С. 4.

5. Пастернак, Т. Здоровое питание для телят производит ООО «Бешенковичи агропродукт» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 15 снеж. – С. 7.

6. Поджарая, Л. Теперь и в Бешенковичах / Л. Поджарая // Зара (Бешанковічы). – 2010. – 30 крас. – С. 1, 8.