Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сенненскі райаграсэрвіс, ААТ. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1930
Месца знаходжання  Віцебская вобласць,Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава
Галіна сельская гаспадарка
Сайт http://sennoservis.epfr.by/

 

ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» – шматпрофільнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (раслінаводства, жывёлагадоўля) і агратэхнічным абслугоўванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

У 2010 годзе «Сенненскі райаграсэрвіс» набыў чатыры энергазберагальныя трактары МТЗ-3022, два збожжаўборачныя камбайны КЗС-12, 18, адзін – КЗС-10К-23, пяць грузавых аўтамабіляў МАЗ, аўтамабіль тэхдапамогі з дыягнастычным абсталяваннем на базе МАЗа. Былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю зернеачышчальна-сушыльны комплекс КЗСВ-30, халадзільнікі, малакаправоды і іншае жывёлагадоўчае абсталяванне.

У 2015 годзе валавы збор збожжавых склаў 6934 тоны, ураджайнасць 28 ц з га; статак буйнай рагатай жывёлы налічваў 4912 галоў; вытворчасць малака склала 38673 цэнтнеры. Прадпрыемства дае пятую частку валавай прадукцыі раёна.

Прадпрыемства забеспячвае сельскагаспадарчыя і іншыя прадпрыемствы раёна таварамі вытворча-тэхнічнага прызначэння, мінеральнымі ўгнаеннямі, займаецца рамонтам рухавікоў сельскагаспадарчых машын, абсталяваннем жывёлагадоўчых ферм, перавозкай грузаў, механізаванымі працамі.

Ажыццяўляецца вытворчасць і мантаж арачных збудаванняў, вытворчасць транспарцёраў нахіленых камер збожжаўборачных камбайнаў.

Мехатрады займаюцца вывазам і ўнясеннем арганікі ў глебу, вапнаваннем глебы, хімічнай абаронай раслін.

У 2017 годзе на прадпрыемстве працавала 264 чалавекі.

Прадпрыемства забяспечвае бесперабойную работу тэхнікі, абсталявання і механізмаў на жывёлагадоўчых комплексах, а таксама на палявых працах падчас пасяўной, жніва, нарыхтоўкі кармоў.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 116а, к. 2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Деньги добывают везде. И даже со дна / подгот. П. Чуйко // Сельская газета. – 2014. – 16 дек. – С. 5.

2. Для сябе і для суседзяў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 19 лют. – С. 3.

3. Заглянуть внутрь «Детройта» / подгот. В. Саулич // Сельская газета. – 2014. – 17 июня. – С. 4.

4. Залесская, С. Сервис в полном объеме. Агрономический / С. Залесская // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 14 студз. – С. 2.

5. Кавунов, П. И швец, и жнец / П. Кавунов // Белорусская нива. – 2005. – 9 дек. – С. 3.

6. Курс, Н. А. Арифметика успеха / Н. А. Курс ; беседовал И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2011. – 29 янв. – С. 12.

7. Лазюк, А. Ад эксплуатацыі і абслугоўвання сельгастэхнікі – да вытворчасці малака і мяса / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 20 лістап. – С. 5.

8. Лазюк, А. Навіны ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» / А. Лазюк // Белорусская нива. – 2009. – 25 апр. – С. 6.

9. Лазюк, А. Імідж прадпрыемства і калектыву / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 4 мая. – С. 2–3.

10. Лозюк, С. «Действовать быстро, решительно» стал коллектив ОАО «Сенненский райагросервис» после того, как его возглавил Иосиф Свистунов / С. Лозюк // Белорусская нива. – 2012. – 12 дек. – С. 9.

11. Некрич, Г. Темп задает райагросервис / Г. Некрич // Витебские вести. – 2015. – 18 июня. – С. 22.

12. Пляшкоў, А. Пакуль чалавек здабывае хлеб / А. Пляшкоў // Голас Сенненшчыны. – 2001. – 16 студз. – С. 3.

13. Сытник, И. Алгоритм успеха / И. Сытник // Народнае слова. – 2010. – 18 лістап. – С. 10.