Залатая падкова, ААТ. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 13:43
Сучасная назва | ААТ «Залатая падкова» |
Былая назва | калгас «17 Верасня» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1949 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Бабічы |
Галіна | сельская гаспадарка |
Сельскагаспадарчае прадпрыемства было заснавана ў 1949 г. як калгас «17 Верасня». З 2003 г. СВК з сучаснай назвай. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Бабічы. На тэрыторыі гаспадаркі 11 населеных пунктаў. Спецыялізацыя ААТ – мясамалочная вытворчасць з развітай вытворчасцю збожжавых культур, бульбы, кукурузы і караняплодаў. Агульная зямельная плошча 2652 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў 2312 га, у т. л. раллі 1056 га, сенакосаў 716 га, пашы 563 га. У гаспадарцы 3 малочна-таварныя фермы, 3 – па вырошчванні і адкорму маладняка. З 1992 г. прадпрыемства займаецца вырошчваннем і развядзеннем коней.
Маецца інтэрнат, сталовая, конна-спартыўная секцыя.
Дырэктар ААТ «Залатая падкова» – Стукан Аляксандр Дзмітрыевіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Бабічы, вуліца Пугаўкі, д. 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. ОАО «Золотая подкова»: взыскательный подход / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 21 крас. – С. 2.
2. «Золотая подкова» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 458.
3. Муравский, С. Как остаться на коне / С. Муравский // Народная газета. – 2011. – 28 чэрв. – С. 2.
4. Сауліч, У. Гэта «тэхніка» жывая, карысная і не патрабуе саляркі / У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 17 мая. – С. 11.