Канстанцінаў двор, ААТ. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 01.10.2019 14:16
Сучасная назва | ААТ «Канстанцінаў двор» |
Былая назва | калгас імя Сталіна |
«XXII партз'езд» | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1940 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Карабы 2 |
Галіна | сельская гаспадарка |
Заснаваны ў 1940 г. як калгас імя Сталіна. У 1960 г. да яго далучаны калгас «Перамога». У 1961 г. ён перайменаваны ў калгас «XXII партз'езд». У 2003 г. аб'яднаны з калгасам «Герой працы» і пераўтвораны ў ААТ з сучаснай назвай. У 2004 г. да сельскагаспадарчага прадпрыемства было далучана ЗАТ «Малінаўшчына», у 2007 г. – СВК «Зарубіна».
Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Карабы 2. На тэрыторыі гаспадаркі 35 населеных пунктаў.
ААТ спецыялізуецца на вытворчасці буйнай рагатай жывёлы і свіней.
Агульная зямельная плошча 13 242 га, у т. л. раллі 4434 га, сенакосаў 3709, пашы 2428 га, шматгадовых насаджэнняў 68 га. У гаспадарцы 10 малочна-таварных фермаў, 3 па вырошчванні маладняка, на якіх утрымліваецца 4049 галоў буйнай рагатай жывёлы і 1560 кароў дойнага статку, комплекс па вытворчасці свініны.
Прадпрыемства мае 4 фірменныя магазіны.
Кіраўнік – Ермаковіч Аляксей Часлававіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Карабы 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Думают рационально, работают профессионально / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 4 жн. – С. 2.
2. Годовой отчёт ОАО «Константинов двор» за 2014 год // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 23 крас. – С. 6.
3. «Константинов двор» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 512.
4. На ферме – з шаснаццаці гадоў / падрыхт. А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 21 сак. – С. 3.
5. Панкрат, А. Деньги надо заработать / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 30 студз. – С. 2.
6. Сутула, Г. «Будзьце здаровы, у шчасці жывіце!» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 16 ліп. – С. 3.