Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

За Радзіму, УП, філіял ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод». Глыбоцкі раён

 

Сучасная назва УП «За Радзіму»
Тып унітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1950
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Удзела
Галіна

сельская гаспадарка

 

Унітарнае прадпрыемства «За Радзіму» заснавана ў 1950 г. як калгас. У 1987 г. гаспадарка была аб'яднана з калгасам «Гігант».

З 2003 г. СВК з сучаснай назвай. У 2005 г. прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ і аб'яднана з ААТ «Шуневічы».

Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аг. Удзела. На тэрыторыі гаспадаркі 25 населеных пунктаў.

Унітарнае прадпрыемства спецыялізуецца на малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці і рэалізацыі насення збожжавых культур і рапсу.

Агульная зямельная плошча 7394 га, сельскагаспадарчых угоддзяў – 6053 га, у т. л. раллі 2334 га, сенакосаў і пашы 3413 га, з іх палепшаных – 2400 га. У гаспадарцы 4 малочна-таварныя фермы, 2 – па адкорму, на якіх утрымліваецца 2800 галоў буйнай рагатай жывёлы, з іх 1100 кароў дойнага статку.

Сельскагаспадарчае прадпрыемства на сённяшні дзень з'яўляецца філіялам ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод».

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Удзела.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «За Родину» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С.434.

2. Калі праца па душы / падрыхт. А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 21 сак. – С. 3.

3. Таварнасць малака – 92 %, сорт «Экстра» – 100 % // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 19 крас. – С. 3.