Лёзненскае ПМС, УП. Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 09:09
Сучасная назва | УП «Лёзненскае ПМС» |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Дата заснавання | 1943 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі |
Галіна | сельская гаспадарка |
Сайт |
Лёзненскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм было заснавана ў 1943 годзе ў аг. Дабрамыслі як машынна-трактарная станцыя. З 1965 года – будаўніча-мантажнае ўпраўленне, а з 1967 года – Лёзненская ПМК-28. У 1975 годзе прадпрыемства атрымала назву «Лёзненскае дзяржаўнае прадпрыемства меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм». У 1995 годзе – РУП «Лёзненскае ПМС», з 2001 года – УП «Лёзненскае ПМС».
Прадпрыемства ажыццяўляе будаўніцтва аб'ектаў меліярацыйнага, водагаспадарчага і сельскагаспадарчага назначэння, аб'ектаў гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва. За гады існавання пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю вялікая колькасць меліярацыйных аб'ектаў.
У структуры прадпрыемства: 2 вытворчыя ўчасткі, рыбагадавальнік «Багушэўскі».
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, аг. Дабрамыслі, вуліца Гарбоўская, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Кучеренко, И. Чтоб щедрее была земля / И. Кучеренко // Народнае слова. – 27 жн. – С. 6.
2. Лиозненское ПМС // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 68.
3. Селезнёв, Н. В. «Моя задача – обеспечить коллектив работой. А трудиться лиозненские мелиораторы умеют» / Н. В. Селезнёв ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 5 студз. – С. 6.
4. Сытник, И. Восстанавливая плодородие / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 3 чэрв. – С. 2.
5. Сытник, И. Границы нет, но она легко угадывается / И. Сытник // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 11 студз. – С. 2.
6. Шевченко, И. Ради отдачи осушенных земель / И. Шевченко // Народнае слова. –2008. – 12 крас. – С. 6.
7. Шпаковская, Г. Труд мелиораторов всегда востребован / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2013. – 10 дек. – С. 4.