Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарадзец, КУВСГП. Шаркаўшчынскі раён, в. Гарадзец

 

Сучасная назва КУВСГП «Гарадзец»
Былая назва саўгас «Гарадзец»
Тып камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства
Дата заснавання 1940
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Гарадзец
Галіна сельская гаспадарка

 Заснаваны ў 1940 г. як саўгас, з 1996 г. – камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства з сучаснай назвай (у 2002 г. далучана камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Верацеі», у 2005 г. – СВК «Дворнава»). Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Гарадзец. На тэрыторыі гаспадаркі 56 населеных пунктаў. Спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Плошча сельгасугоддзяў – 8229 га, сенакосаў – 921 га, шматгадовых насаджэнняў – 64 га.

У структуру гаспадаркі ўваходзяць 3 вытворчыя падраздзяленні: «Цэнтр» у в. Гарадзец, «Верацеі» і «Дворнава» ў аднайменных вёсках. Маюцца 5 малочнатаварных ферм буйной рагатай жывёлы на 2811 галоў, у т. л. 740 кароў, і свінагадоўчы комплекс на 18760 галоў.

Кіраўнік – Краснадубскі Віктар Васільевіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Гарадзец, вуліца Зарэчная.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Маркевич, А. А. «Городзец» / А. А. Маркевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 329.

2. Райчонак, С. Праца, якая прыносіць задавальненне / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 7 крас. – С. 1.

3. «Человек года Шарковщины» // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 28 сак. – С. 2.