Клясціцы-Агра, філіял УП «Полацкі малочны камбінат». Расонскі раён, аг. Клясціцы
- Подробности
- Створана 04.02.2020 12:23
- Адноўлена 31.03.2020 15:32
Сучасная назва | «Клясціцы-Агра», філіял УП «Полацкі малочны камбінат» |
Былая назва | ААТ «Клясціцы» |
СВК «Клясціцы» | |
калгас «Чырвоны партызан» | |
Тып | філіял унітарнага прадпрыемства |
Дата заснавання | 1955 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы |
Галіна | сельская гаспадарка |
24 жніўня 2018 года сельскагаспадарчае прадпрыемства «Клясціцы-Агра» ўвайшло ў Полацкую інтэграцыйную структуру, якая складаецца з 24 сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці, Полацкага малочнага камбіната, Мёрскага мясакамбіната і камбікормавага завода.
ААТ «Клясціцы-Агра», філіял УП «Полацкі малочны камбінат» спецыялізуецца на вытворчасці малака.
У мінулым сельгаспрадпрыемства адчувала недахоп памяшканняў для размяшчэння жывёлы. Даводзілася арандаваць фермы ў суседніх гаспадарках.
У 2011 годзе прадпрыемства пачало будаўніцтва вялікага комплексу. З-за недахопу сродкаў аб'ект быў замарожаны. Аднак галаўное прадпрыемства выдзеліла сродкі, каб дабудаваць неабходны комплекс.
У студзені 2019 года быў уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс, у які ўвайшлі два кароўнікі (на 384 жывёлы ў кожным), даільна-малочны блок і іншыя сельскагаспадарчыя збудаванні.
У цэнтры даільна-малочнага блока знаходзіцца даільная зала з сучасным абсталяваннем нямецкай вытворчасці.
Новая ферма разлічана на 1000 галоў, якая часткова была ўкамплектавана існуючым у гаспадарцы статкам. Прадпрыемства плануе пры ўдзеле віцебскага племпрадпрыемства набыць галшцінскую пароду кароў, адаптаваную да мясцовых кліматычных умоў.
Другі пускавы комплекс уключае: радзільнае аддзяленне, цэхі запускных кароў, пункт для захоўвання камбікармоў, дзве падземныя помпавыя станцыі, траншэі для захоўвання сіласу і многае іншае. Будаўніцтва некаторых аб'ектаў працягваецца.
На малочнай ферме плануецца сачыць за жывёламі з дапамогай інтэрнэту. Укараняецца сістэма «віртуальны апякун» – спецыяльная прылада, якая дазваляе прасачыць у рэжыме on-line за кожнай каровай: сон, ежа, кровазварот, актыўнасць, магчымая колькасць малака.
На малочнатаварным комплексе сельгаспрадпрыемства «Клясціцы-Агра» перадавыя тэхналогіі дапамагаюць павялічыць надоі і палепшыць якасць малака.
Дырэктар – Бандарэнка Уладзімір Казіміравіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы, вуліца Школьная, д. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, М. Из династии животноводов / М. Алексеева, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лістап. – С. 4.
2. Алексеева, М. Не наблюдать со стороны, а действовать / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 23 лют. – С. 3.
3. Бондаренко, В. К. «Работаем на перспективу...» / В. К. Бондаренко ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 24 жн. – С. 4.
4. Максименко, Н. «Не представляю себя в другой профессии» / Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2013. – 16 лістап. – С. 1.
5. Пастернак, Т. Виртуальный опекун / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 18 июля. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Клястицы-Агро Россонского района: современные технологии на службе АПК