Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Птушкафабрыка Гарадок, ААТ. Гарадоцкі раён

 

Сучасная назва ААТ «Птушкафабрыка Гарадок»
Былая назва РУСВП «Птушкафабрыка Гарадок»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1968
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Сураўні
Галіна сельская гаспадарка
Сайт https://maragurmana.by 

 

ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» было ўтворана ў 1968 годзе на тэрыторыі былой в. Сураўні Гарадоцкага раёна. У 1998 годзе да Гарадоцкай птушкафабрыкі была далучана Віцебская птушкафабрыка, якая спецыялізавалася на вырошчванні рамонтнага маладняку з саўгасам «Лосвіда». З 2001 года да птушкафабрыкі далучаны саўгас «Вайханы» Гарадоцкага раёна. У 2005 годзе Гарадоцкая птушкафабрыка была рэарганізавана шляхам зліцця з РУСВП «Шумілінскі племянны птушкагадоўчы рэпрадуктар» і створана РУСВП «Птушкафабрыка Гарадок». У 2011 годзе прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». У 2018 годзе ўвайшло ў склад інтэграцыйнай структуры ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» – буйны вытворца птушкагадоўчай прадукцыі ў вобласці. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў прадпрыемства складае 9826 га, з іх раллі – 6798 га. На птушкафабрыцы функцыянуе яйкасклад, мясаперапрацоўчы комплекс, жывёлабойная пляцоўка для забою буйной рагатай жывёлы і свіней, маецца кармасклад, цэх па падрыхтоўцы кармоў. Асноўны напрамак развіцця гаспадаркі – вытворчасць курыных харчовых яек і мяса птушкі.

ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» уключае ў сябе: аддзяленне «Хайсы», дзе вырошчваюць індычак; аддзяленне «Вайханы», якое спецыялізуецца на вырошчванні прадукцыі раслінаводства; аддзяленне «Гарадок», на пляцоўцы якога вырабляюць курыныя харчовыя і перапяліныя яйкі. Птушкафабрыка ўяўляе сабой: 16 птушкагадоўчых памяшканняў для ўтрымання курэй-нясушак, 11 птушкагадоўчых памяшканняў для ўтрымання індычак, 3 птушкагадоўчыя памяшканні для ўтрымання сутачнага маладняку курэй, цэх па падрыхтоўцы кармоў, цэх па забоі і перапрацоўцы мяса. З 2010 года прадпрыемства займаецца вытворчасцю яек перапяліных. Для перапёлак задзейнічана 1 птушкагадоўчае памяшканне, дзе ўтрымліваюцца 10 тыс. галоў. З 2018 года прадпрыемства займаецца вытворчасцю малако і мяса буйной рагатай жывёлы.

Прадпрыемства мае сваю гандлёвую марку «Мара гурмана». Яно паспяхова экспануе сваю прадукцыю на міжнародных спецыялізаваных выставах, экспартуе прадукцыю ў Расію.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, тэрыторыя в. Сураўні, д. 1.

 

 ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.garadvest.by ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.garadvest.by ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.garadvest.by

ЛІТАРАТУРА

1. Видасова, Т. В. Оценка продуктивности цыплят-бройлеров различных кроссов в РУП «Птицефабрика Городок» Витебской области / Т. В. Видасова, В. Ф. Соболева, Е. А. Баранкова // Ученые записки УО «Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины». – 2012. – Т. 48, вып. 1 (янв. – июль). – С. 222–224.

2. Гедройц, В. Аптека в скорлупе / В. Гедройц // Сельская газета. – 2014. – 27 февр. – С. 11.

3. Захаров, А. Ход индейкой / А. Захаров // Сельская газета. – 2019. – 14 февр. – С. 14.

4. Камлёва, Н. Индейка по-витебски / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2019. – 21 февр. – С. 11.

5. Каралевіч, Э. Індыкі і «Анаконда» / Э. Каралевіч // Витебские вести. – 2016. – 26 апр. – С. 2.

6. Каролевич, Э. Оценка покупателя / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 10 марта. – С. 1.

7. Колодич, А. Г. Ставка – на модернизацию и оптимизацию / А. Г. Колодич ; беседовала А. Берёза // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 16 лют. – С. 1–2.

8. Наумова, А. В Городок с Крайнего Севера / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 7 сак. – С. 5.

9. Наумова, А. В ногу со временем / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 2 ліп. – С. 5.

10. Наумова, А. Общий вклад – весомый результат / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 11 чэрв. – С. 4.

11. «Птицефабрика Городок» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 386–387.

12. Пучкова, Е. В новом году – с новым колдоговором / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 14 сак. – С. 3.

13. Пучкова, Е. Выбор в пользу «Мары гурмана» / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 22 сак. – С. 4.

14. Пучкова, Е. «Мара гурмана» Александра Тасминского / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 13 крас. – С. 1.

15. Пучкова, Е. «Мара гурмана» стала «Продуктом года-2016» / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 28 лют. – С. 1.

16. Пучкова, Е. Модернизация приносит результат / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 10 снеж. – С. 1.

17. Пучкова, Е. На хороших кормах – высокие привесы / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 1 сак. – С. 3.

18. Пучкова, Е. Под знаком производственных успехов / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 11 лістап. – С. 5.

19. Пучкова, Е. Птицефабрика – на высоте / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 9 снеж. – С. 1.

20. Пучкова, Е. Семья вместе – и душа на месте / Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 15 лістап. – С. 1, 3.

21. Шпаковская, Г. Птица счастья из Городка / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 30 нояб. – С. 1, 3.