Міёрскі льнозавод, ААТ. Мёрскі раён, г. Мёры (2)
- Подробности
- Створана 24.09.2020 12:23
- Адноўлена 24.09.2020 10:27
Сучасная назва | ААТ « Міёрскі льнозавод» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1956 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
Галіна | сельская гаспадарка |
Сайт | http://miorylen.vitebsk.by |
Міёрскі льнозавод уведзены ў эксплуатацыю 1 студзеня 1956 года.
У 1974 годзе праведзена рэканструкцыя, пасля якой ён стаў двухпаточным. Вытворчыя магчымасці павялічыліся. Да верасня 1987 года завод працаваў у рэжыме трох змен, потым перайшоў на двухзменную работу. Прадпрыемства за год магло выпускаць 2500 тон ільновалакна. У 1997 годзе дзяржаўнае прадпрыемства пераўтварылася ў адкрытае акцыянернае таварыства «Міёрскі льнозавод».
Асноўныя віды дзейнасці прадпрыемства: вырошчванне раслінных прадзільных культур і іх насення, першасная апрацоўка сланцавай ільнотрасты і выпрацоўка льнянога валакна. Прадпрыемства вырабляе наступныя віды прадукцыі: валакно льняное для вытворчасці бытавых тканін і тканін для ўпакоўкі, брызент, пакулле і інш.
Міёрскі льнозавод мае наступныя цэхі і ўчасткі: цэх асноўнай вытворчасці з дзвюма паточнымі лініямі па выпрацоўцы доўгага льновалакна і дзвюма паточнымі лініямі па выпрацоўцы кароткага льновалакна са складам гатовай прадукцыі; дапаможныя ўчасткі (рамонтна-механічны і транспартны); вытворчую (тэхналагічную) лабараторыю, навесы для захавання сыравіны агульнай ёмістасцю 6 тыс. тон ільнотрасты. Для тэхналагічных патрэб і патрэб ацяплення маецца кацельня, у якой у якасці паліва выкарыстоўваюцца адходы вытворчасці – ільняная кастрыца. Тэрыторыя льнозавода складае 11,8 га.
Вытворчыя магутнасці ААТ «Міёрскі льнозавод» па выпрацоўцы льновалакна складаюць 600 тон. Прадукцыя рэалізуецца на РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» (асноўны спажывец). Прадукцыя звыш дзяржзаказу рэалізуецца на ААТ «Віцебскабллён».
ААТ «Міёрскі льнозавод» мае свой механізаваны атрад, які займаецца вырошчваннем лёну на арандаваных землях, плошча якіх складае 850 га. Гэта 89,5 % ад агульнай пасяўной плошчы лёну сыравіннай зоны. Дзеля павелічэння магутнасці прадпрыемства для вырошчвання лёну-даўгунцу ў 2019 годзе паступіла новая тэхніка для апрацоўкі глебы, унясення мінеральных угнаенняў, перавозкі рулонаў трасты. Для яе эфектыўнага выкарыстання была пашырана плошча пасеваў да 1200 га, адпаведна павялічаны атрад механізатараў.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Заводская, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Блажэвіч, Э. Даўгунец пад вальцамі. Што на выхадзе? / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 31 студз. – С. 1–2.
2. Вароніна, А. Мадэрнізацыя затрымліваецца, але эфектыўна працаваць трэба / А. Вароніна // Міёрскія навіны. – 2013. – 9 крас. – С. 2.
3. Вашкель, А. Г. Шлях даўгунца да доўгага валакна / А. Г. Вашкель ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 8 студз. – С. 3.
4. Каранкевіч, М. У льнаводства ёсць перспектывы / М. Каранкевіч ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2003. – 9 снеж. – С. 1.
5. Касаты, Л. 50 гадоў стваральнасці / Л. Касаты // Міёрскія навіны. – 2006.– 3 студз. – С. 2.
6. Матэленак, Л. Першынец / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 7 снеж. – С. 6.
7. Миорский льнозавод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 129.
8. Міхайлаў, А. І. Свежы глыток / А. І. Міхайлаў ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 11 верас. – С. 3.
9. Міхайлаў, А. Тэхніка для льнянога поля / А. Міхайлаў // Міёрскія навіны. – 2019. – 6 ліп. – С. 6.
10. Пашкевіч, Т. У заўтрашні дзень з надзеяй / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 2 февр. – С. 4.
11. Пашкевіч, Т. Час прыспешвае льнаводаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 17 авг. – С. 4.
12. Станкевіч, Н. Пастаянная і надзейная / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 17 лістап. – С. 4.