Полацкая ЦЭЦ, філіял РУП «Віцебскэнерга». Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 28.11.2017 07:52
Сучасная назва | Полацкая ЦЭЦ, філіял РУП «Віцебскэнерга» |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснавання | 1946 |
Месца знаходжання |
Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, вул. Я. Купалы, д. 13 |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Гісторыя электрагаспадаркі Полацка пачалася ў 1912 г., калі была пабудавана невялікая прыватная электрастанцыя магутнасцю 50 кВт. У 1-ю сусветную вайну яна спыніла сваю работу і толькі ў 1921 г. была запушчана зноў. Да пачатку 1940 г. у Полацку працавалі ўжо 3 электрастанцыі. Адна з іх знаходзілася на тэрыторыі, дзе цяпер размешчана сярэдняя школа № 10. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пачалося будаўніцтва новай электрастанцыі на тэрыторыі цяперашняй ЦЭЦ. У вайну была знішчана. У 1944 г. на р. Палата была пабудавана гідраэлектрастанцыя магутнасцю 115 кВт. У канцы 1946 г. даў ток першы турбагенератар Полацкай ЦЭЦ магутнасцю 500 кВт. У 1961 г. была ўключана цепламагістраль на заводзе «Шкловалакно» і з гэтага моманту пачалася цеплафікацыя горада ад ЦЭЦ. У 1971 г. Полацкая ЦЭЦ-1 увайшла ў склад Віцебскага прадпрыемства цеплавых сетак. 3 1993 г. выведзена з яго складу і вылучана ў структурную адзінку вытворчага аб'яднання «Віцебскэнерга». У 1995 г. ЦЭЦ пераведзена на прыродны газ. Сёння Полацкіэнергавузел звязаны з энергасістэмамі Беларусі, Літвы і Расіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Пастернак, Т. В морозы будет тепло и светло / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 4 авг. – С. 23.
2. Факеев, В. Полоцкая ТЭЦ: большой урок для малой энергетики/ В. Факеев // Віцебскірабочы. – 2003. – 17 мая. – С.3
3. Шуйская, О. Полоцкая ТЭЦ: экзамен и задание на лето / О. Шуйская //Полацківеснік. – 2009. – 15 мая. – С. 2.
4. Шуйская, О. Время тепла и света / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2016. – 16снеж. – С.3,7.