Наваполацкая ЦЭЦ, філіял РУП «Віцебскэнерга». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:23
Сучасная назва | Наваполацкая ЦЭЦ, філіял РУП «Віцебскэнерга» |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснавання | 1957 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Наваполацк, Полацкі раён |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Сайт | http://www.vitebsk.energo.by/about/filials/ntec/ |
Філіял «Наваполацкая ЦЭЦ» з'яўляецца структурным падраздзяленнем РУП «Віцебскэнерга».
Гісторыя Наваполацкай ЦЭЦ пачалася са жніўня 1957 г. Цеплаэлектрацэнтраль з магутнасцю ў 200 МВт павінна была вырашаць пытанні забеспячэння цеплавой і электрычнай энергіяй будучага нафтаперапрацоўчага завода і новага горада.
13 кастрычніка 1959 года было арганізавана СУ ЦЭЦ. Ля вытокаў будаўніцтва стаялі старшы прараб А. Чалнакоў, кіраўнікі Е. Серэнка і А. Кісялёў. Завяршаў аб'ект і вырабляў пуск станцыі В. Кандрацьеў. Першым дырэктарам станцыі стаў І. Цітоў.
Першая чарга цеплаэлектрацэнтралі была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 г., другая – у 1977-м. З гэтага ж года з мэтай павелічэння магутнасці станцыі да 505 МВт пачата будаўніцтва трэцяй чаргі, якое завяршылася ў 1982 г. У снежні 1994 г. па магістральным газаправодзе быў прыняты прыродны газ, а крыху пазней, у студзені 1995 г., на катле №3 ён упершыню запалены.
У цяперашні час вызначаная магутнасць Наваполацкай ЦЭЦ складае 270 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі – 0,7–0,8 млрд. КВт-ч, гадавы адпачынак цяпла – 2800–3000 тыс.Гкал. З дня эксплуатацыі Наваполацкай ЦЭЦ 13 разоў ўручаўся пераходзячы Сцяг Мінэнерга СССР і ЦК прафсаюзаў, пераходзячы Сцяг Савета Міністраў БССР і БРК прафсаюза, дзясяткі працаўнікоў цеплаэлектрацэнтралі ўдастоены ўрадавых узнагарод.
ЛІТАРАТУРА
1. Велюго, В. Новополоцкой ТЭЦ – 45 / В. Велюго ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 21 снеж. – С. 3.
2. Велюго, В. П. Мастера тепла / В. П. Велюго ; беседовал В. Факеев // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 6 студз. – С. 3.
3. Велюго, В. П. Спасибо мастерам тепла за жар сердец, за нить накала! / В. П. Велюго ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 20 снеж. – С. 1, 3.
4. Владимиров, П. Дело жизни / П. Владимиров // Новополоцк сегодня. – 2017. – 22 дек. – С. 4.
5. Гурин, А. По формуле энергетиков / А. Гурин ; беседовала А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 23 дек. – С. 4.
6. Заболотин, А. Между прошлым и будущим / А. Заболотин // Віцебскі рабочы. – 2003. – 17 мая. – С .3.
7. Зенько, Т. «Наша профессия – наша гордость» / Т. Зенько // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 13 май. – С. 6.
8. Конышева, Н. Новополоцкая ТЭЦ работать будет / Н. Конышева // Народнае слова. – 2003. – 4 сак. – С. 2.
9. Костюк, Ю. Сорок вторая зима / Ю. Костюк // Химик (Новополоцк). – 2003. – 19 дек. – С. 5.
10. Новополоцкая ТЭЦ: 50 лет / подгот. О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 13 снеж. – С. 10, 15.
11. Рудковский, А. Фабрика света и тепла / А. Рудковский // Народная газета. – 2008. – 26 жн. – С. 6.
12. РУП «Витебскэнерго», филиал «Новополоцкая ТЭЦ» : 50 лет / [отв. за вып. Владимир Александрович Деревянко]. – Витебск : Витебcкая областная типография, 2012. – 34 с.
13. Стариков, В. Тепло и свет из Новополоцка / В. Стариков // Віцебскі рабочы. – 2001. – 15 мая. – С. 4.
14. Сыс, Е. «Голливудские» улыбки энергетиков / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2008. – 27 верас. – С. 4.
15. Хаванский, К. ТЭЦ : все по графику / К. Хаванский // Химик (Новополоцк). – 2004. – 7 сент. – С. 3.