Полацктранснафта Дружба, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:23
Сучасная назва | ААТ «Полацктранснафта Дружба» |
Былая назва | Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба», (1967) |
Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба», (1992) | |
Наваполацкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Сайт | http://www.druzhba.by/index.php/ru/ |
Першая нафта па нафтаправодзе «Унеча – Полацк-1» паступіла на Полацкі НПЗ у 1964 г.
Загадам Львоўскага ўпраўлення магістральных нафтаправодаў «Дружба» ад 13 кастрычніка 1967 года № 363 утворана Полацкае ўпраўленне нафтаправода «Дружба».
У 1968 г. завершана будаўніцтва і запаўненне лінейнай часткі нафтаправода «Полацк – Вентспілс».У 1976 г. уведзены ў дзеянне нафтаправод «Унеча – Полацк-2». У 1978 г. завершана будаўніцтва нафтаправода «Полац – Біржай – Мажэйкяй». У 1981 г. завершана будаўніцтва нафтаправода «Сургут – Полацк».
У 1988 г. транспарціроўка нафты спажыўцам дасягнула свайго максімуму – 55 млн. тон у год.
У 1991 г. Наваполацкае ўпраўленне нафтаправода «Дружба» стала ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, з 29 лістапада 1991 года перайменавана ў Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба».
У 1992 г. паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь падпісана Пагадненне аб асноўных прынцыпах і ўмовах узаемаадносін у галіне транспарціроўкі нафты, дагаворы аб транспарціроўцы нафты заключаюцца прадпрыемствам непасрэдна з кампаніяй АК «Транснафта».
У 1997 г. Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» ўключана ў склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрна «Белнафтахім»).
У 2000 г. Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» перайменавана ў Наваполацкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба»
У снежні 2010 г Наваполацкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» рэарганізавана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацктранснафта Дружба».
Зараз адкрытае акцыянернае таварыства «Полацктранснафта Дружба» – сучаснае высокааўтаматызаванае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, якое ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»).
Асноўнай задачай адкрытага акцыянернага таварыства «Полацктранснафта Дружба» з'яўляецца транспарціроўка расійскай нафты з Заходне-Сібірскага рэгіёна, Татарыі і Паволжа ў Рэспубліку Беларусь, непасрэдна на ААТ «Нафтан».
Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Кірава, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Дроботов, В. И. В партнёрстве с «Дружбою» любой обвяжет шар земной трубой! / В. И. Дроботов ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 24 дек. – С. 4
2. Дроботов, В. И. «Дружбе» – 50! / В. И. Дроботов ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 13 окт. – С. 4.
3. Ковалев, Ю. М. Опыт эксплуатации теплового насоса для нужд горячего водоснабжения ОАО «Полоцктранснефть Дружба» / Ю. М. Ковалев // Энергоэффективность. – 2017. – № 7. – С. 38.
4. Козловский, П. Золотой юбилей «Полоцктранснефть Дружбы» / П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 14 окт. – С. 1–2.
5. Конышева, Н. Человеку, которого помнят... / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 18 окт. – С. 3.
6. Легендарная «Дружба» // Народная газета. – 2013. – 6 чэрв. – С. 11.
7. Малашеня, Л. «Дружбой» связанные / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2012. – 11 кастр. – С. 8.
8. С «Дружбой» по жизни / подгот. О. Крученкова // Народная газета. – 2012. – 11 кастр. – С. 11.
9. Факеев, В. Золотой юбилей «Дружбы» / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 17 окт. – С. 5.
10. Факеев, В. С любовью о «Дружбе» / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 18 окт. – С. 3.
СПАСЫЛКІ