Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дуброўнарайгаз, РВУ. Дубровенскі раён

 

Сучасная назва РВУ «Дуброўнарайгаз»
Былая назва Дубровенскі цэх па газіфікацыі (1975)
Дубровенскі ўчастак па газіфікацыі (1970)
Тып раённае вытворчае ўпраўленне
Дата заснавання 1970
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Галіна паліўна-энергетычная прамысловасць

 

На Дубровеншчыне газавікі ўпершыню заявілі пра сябе ў 1965 годзе. Менавіта тады Аршанская кантора па газіфікацыі сельскай мясцовасці пачала праводзіць вялікую працу па мантажы газабалонных установак у горадзе Дуброўна і раёне. А ў 1970 годзе пры Віцебскім трэсце па газіфікацыі быў утвораны Дубровенскі ўчастак. Праз некалькі гадоў участак рэарганізавалі ў цэх, які ўваходзіў у склад упраўлення «Оршаміжрайгаз».

У 1973 годзе ў філіяле РВУ была створана аварыйна-дыспетчарская служба. У 1988 годзе на экалагічна чысты від паліва была пераведзена кацельня льнозавода, затым паступова перамыкаліся ўсе газарэгулятарныя пункты. А першыя прыватныя дамы атрымалі прыродны газ у верасні 1992 года.

З 1998 года цэх перайменаваны ў філіял РВУ «Дуброўнарайгаз». У ліпені–жніўні 1999 года ўведзены ў эксплуатацыю першыя 250 метраў падземнага газаправода з поліэтыленавых труб.

Сёння раённае вытворчае ўпраўленне «Дуброўнарайгаз» забяспечвае безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне газам ўсіх сваіх спажыўцоў. На Дубровеншчыне эксплуатуецца каля 11460 газавых прыбораў, з якіх каля 10 тысяч – газавыя пліты і 1463 – газавыя катлы і калонкі. Прыродны газ спажываюць 2663 кватэры шматпавярховай забудовы і індывідуальныя дамы. На абслугоўванні РВУ знаходзіцца 7222 газобаллонныя ўстаноўкі.

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Ландарскага, д. 37.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дмитрий Лабунов: «Наша цель – благополучие людей!» / подгот. С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 29 нояб. – С. 4.

2. Дудараў, Л. Паважаем сваю работу, шануем ветэранаў, любім парадак ва ўсім / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 6 верас. – С. 1, 3.

3. Казакевіч, К. Прадукт рэалізацыі – «Блакітнае паліва» / К. Казакевіч // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 4 верас. – С. 1, 2.

4. Лабунов, Д. В. Они зажигают голубой огонек в наших домах и квартирах / Д. В. Лабунов ; беседовала М. Козлович // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 8 верас. – С. 2.

5. Лабуноў, Д. Калі ў справе зладжанасць – поспех забяспечаны / Д. Лабуноў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 5 верас. – С. 2.

6. Лабуноў, Д. В. Складаемыя поспеху: прафесіяналізм і зладжанасць у рабоце / Д. В. Лабуноў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 6 верас. – С. 1.