Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Торфабрыкетны завод Браслаўскі, ААТ. Браслаўскі раён, аг. Ахрэмаўцы

 

Сучасная назва ААТ «Торфабрыкетны завод Браслаўскі»
Былая назва торфапрадпрыемства «Браслаўскае»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1967
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, аг. Ахрэмаўцы
Галіна

паліўна-энергетычная прамысловасць

 

Торфапрадпрыемства «Браслаўскае» займае вядучае месца ў тарфяной прамысловасці Віцебшчыны і з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы.

Яно створана ў 1967 годзе з мэтай задаволіць патрэбы ў паліўных брыкетах. Для іх вырабу браслаўчане здабываюць фрэзерны торф на радовішчы «Бяльмонт».

У 2015 годзе было прынята рашэнне аб рэканструкцыі завода. Увядзенне новых ліній ішло паралельна з эксплуатацыяй старых, што дазволіла калектыву не спыняць вытворчы працэс, выпускаць і прадаваць прадукцыю ў аб'ёмах, якія перавышаюць леташнія.

І вось, нарэшце, у канцы 2018 года, пасля поўнай рэканструкцыі, завод быў урачыста адкрыты. За тры гады ў ходзе рэалізацыі праграмы «Торф» тут праведзена поўная мадэрнізацыя і рэканструкцыя вытворчай зоны. Праектам прадугледжаны сучасныя тэхналагічныя і будаўнічыя рашэнні з максімальным выкарыстаннем айчыннага абсталявання і матэрыялаў.

Рэканструкцыя прадпрыемства дазваляе павялічыць магутнасць прадпрыемства з 30 да 40 тыс. тон брыкетаў у год.

Зараз на прадпрыемстве маюцца: новы будынак брыкетнага цэха з сушыльна-топачным аддзяленнем, падрыхтоўчае аддзяленне з прыладай для адгрузкі торфу іншым арганізацыям, склад гатовай прадукцыі, бункернай сыравіны і інш. Акрамя таго, укаранёна аўтаматызаваная сістэма кантролю за тэхналагічным працэсам. Каб абсталяванне было задзейнічана поўнасцю, плануецца распрацоўка новых радовішчаў торфу.

Торфабрыкеты рэалізуюцца насельніцтву, пастаўляюцца ў бальніцы, школы, дзіцячыя сады, Дамы культуры Браслаўскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага і іншых раёнаў. А таксама ідуць на экспарт у страны бліжняга і далёкага замежжа.

Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, аг. Ахрэмаўцы.

 

Будынак ААТ «Торфабрыкетны завод Браслаўскі ». Фотаздымак з сайта http://crystall-cleaning.byФотаздымак з сайта http://minenergo.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Азевіч, А. Рабочае месца – бяспечнае месца / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2009. – 25 лют. – С. 7.

2. Васильева, В. Новый старт в юбилейном году / В. Васильева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 нояб. – С. 4.

3. Пашкевич, Т. Без отрыва от производства / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2016. – 17 сент. – С. 5.

4. Пашкевіч, Т. Добрая навіна для «Браслаўскага» / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 31 окт. – С. 5.

5. Пашкевіч, Т. Наперадзе выхад на поўную магутнасць / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 24 июля. – С. 2.

6. Пашкевіч, Т. Уборачны прыпар / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2009. – 16 мая. – С. 2.

7. Петушко, Е. Положительные итоги – результат слаженной работы / Е. Петушко // Браслаўская звязда. – 2017. – 13 верас. – С. 3.

8. По брикетику // Белорусская нива. – 2009. – 2 окт. – С. 5.

9. Сытник, И. Трудно, но «Браславское» справляется / И. Сытник // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 15 лют. – С. 3.

10. У ліку лепшых // Браслаўская звязда. – 2002. – 31 жн. – С. 1.

11. Шпаковская, Г. Погода в доме Браславчан / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2004. – 1 чэрв. – С. 3.

12. Яцкевич, Т. Вместо торфоразработок – красивые озера / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2005. – 22 окт. – С. 6.