НВП «Белкатламаш», ТАА. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 19.03.2019 14:00
Сучасная назва | НВП «Белкатламаш» ТАА |
Былая назва | «Белкатламаш» |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 1989 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Сайт | http://belboiler.by/ |
НВП «Белкатламаш» ААТ – кампанія з больш чым 25-гадовай гісторыяй і вопытам працы ў сферы энергетыкі, вытворчасці і праектавання цеплавога энергазберагальнага абсталявання. Навукова-вытворчае прадпрыемства «Белкатламаш» ТАА было створана ў г. п. Бешанковічы 29 снежня 1989 года. Навукова-вытворчая інфраструктура прадпрыемства ўключае ў сябе самае сучаснае абсталяванне і дазваляе выпускаць эфектыўнае кацельнае абсталяванне, якое адпавядае еўрапейскім стандартам. Асноўны напрамак работы прадпрыемства – распрацоўка і вытворчасць катлоў для ацяплення, якія працуюць на аднаўляльных відах паліва. Асаблівую ўвагу кампанія надае распрацоўцы тэхналогіі спальвання біямасы. Працуючы ў гэтай сферы, НВП «Белкатламаш» актыўна прытрымліваецца палітыкі ў галіне экалагічнай бяспекі, распрацоўвае рашэнні для эфектыўнай вытворчасці цеплаэнергіі з забеспячэннем аховы навакольнага асяроддзя.
Вытворчая праграма прадпрыемства ўключае ў сябе выпуск больш за 60 найменняў катлоў цеплавой магутнасцю ад 100 да 15 000 кВт, якія працуюць на цвёрдым, вадкім і газападобным паліве. Катлы прызначаны для ацяплення жыллёва-камунальных і прамысловых аб'ектаў, генерацыі пара і гарачай вады. Важным напрамкам у рабоце прадпрыемства з'яўляецца стварэнне лінейкі катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, курс на выкарыстанне якіх узяты дзяржавай у мэтах эканоміі імпартуемых вуглевадародаў. Вельмi ўдалая атрымалася распрацоўка тэхналогіі спальвання ў катле фрэзернага паліва з 50-% вільготнасцю. Такое абсталяванне ўжо выкарыстоўваецца ў шэрагу раёнаў Віцебшчыны і на Пскоўшчыне, дзе маюцца вялікія залежы торфу.
На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015. Усё абсталяванне, якое пастаўляецца на экспарт адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.
Прадпрыемства складаецца з двух заводаў (выпуск катлоў у Бешанковічах і Віцебску) і аднаго (выраб да іх гарэлачных прылад і аўтаматыцы «Белсістэмтэхналогія» ў Віцебску). На прадпрыемстве сфармаваліся высокапрофільныя канструктарскае і праектнае бюро, аддзелы маркетынгу і камплектацыі.
Дзякуючы высокай якасці выпускаемай прадукцыі, прадпрыемства арыентуецца на экспарт і мае заказы з Расіі і блізкага замежжа.
Адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы, вуліца Будаўнікоў, д. 10.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. Робот в помощь / С. Антонов // Витебские вести. – 2014. – 18 нояб. – С. 1–2.
2. Антонов, С. Тотальная модернизация «Белкотломаша» / С. Антонов // Народнае слова. – 2013. – 13 чэрв. – С. 7.
3. Исключительные котлы! / подгот. С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 29 окт. – С. 4.
4. Кравченко, В. А. Виктор Кравченко: «В коллективе главное – корпоративная этика» / В. А. Кравченко ; беседовала В. Степанищева // Народнае слова. – 2011. – 18 жн. – С. 9.
5. Людыно, А. Доход – из отходов / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 30 чэрв. – С. 2.
6. Масловская, О. Котлы для Евросоюза / О. Масловская // Витебские вести. – 2013. – 23 июля. – С. 2.
7. На просторах Придвинья / отв. за вып. Л. Н. Акулёнок. – Витебск, 2012. – 46 с.
8. Степанов, П. Надежный союзник и партнер / П. Степанов // Народнае слова. – 2005. – 19 сак. – С. 6.
9. Сыс, Е. Со всех сторон – выгоды / Е. Сыс // Витебские вести. – 2015. – 18 июня. – С. 1.
10. Сытник, И. Белкотломаш: с нами зимы теплее / И. Сытник // Советская Белоруссия. – 2013. – 11 июля. – С. 13.