Докшыцкі РГЗ, філіял ВУ «Глыбокаегаз». Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 25.07.2019 12:23
- Адноўлена 25.07.2019 16:21
Сучасная назва | Докшыцкі РГЗ |
Былая назва | РВУ «Докшыцырайгаз» |
Тып | філіял вытворчага ўпраўлення |
Дата заснавання | 1968 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Докшыцкі раён газазабеспячэння, філіял ВУ «Глыбокаегаз», з'яўляецца структурным падраздзяленнем унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» і забяспечвае бесперабойнае паступленне газу на прамысловыя аб'екты горада і раёна, у кватэры жыхароў. Газ, як адзін з важнейшых энерганосьбітаў, як экалагічна чыстае паліва, з'яўляецца асновай энергарэсурсаў. Яго выкарыстанне ў прамысловасці і быце немагчыма пераацаніць. У Віцебскай вобласці газ у народную гаспадарку прыйшоў у 60-я гг. мінулага стагоддзя. У сакавіку 1960 года быў створаны Віцебскі мантажна-эксплуатацыйны ўчастак, які прыступіў да мантажу газабалонных установак.
У Докшыцкі раён газ прыйшоў у 1966 годзе, а праз два гады было створана ўпраўленне газазабеспячэння. 2018 год для калектыва Докшыцкага раённага газазабеспячэння стаў юбілейным.
А ў далекім 1974 годзе ў райцэнтры ў эксплуатацыю была ўведзена першая рэзервуарная ўстаноўка. Больш актыўнае развіццё галіны распачалося праз год. Быў створаны Докшыцкі ўчастак Лепельскага міжраённага ўпраўлення. Наступным этапам развіцця Докшыцкага раёна газазабеспячэння можна лічыць будаўніцтва вытворчай базы напачатку 80-х гадоў. Былі ўведзены ў строй склад балонаў, майстэрні, адміністрацыйны корпус. У кастрычніку 1997 года ўчастак стаў цэхам звадкаванага газу Лепельскага міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі. Праз два гады ён быў выведзены з міжраённага падпарадкавання і рэарганізаваны ў Докшыцкае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі (у 2000 годзе стаў філіялам РВУ «Докшыцырайгаз»). Былі пабудаваны запраўка аўтамабіляў звадкаваным газам, кацельная на газавым ацяпленні, рэканструяваны склад балонаў, адміністрацыйны будынак, майстэрні. Праведзена вялікая работа па 100-працэнтным забеспячэнні насельніцтва звадкаваным газам. На 2018 год карыстальнікамі гэтага віду паліва з'яўляюцца 7300 абанентаў.
2005 год увайшоў у гісторыю арганізацыі пачаткам будаўніцтва сетак прыроднага газу. Першымі датэрмінова яго атрымалі жыхары шматпавярховак у Крулеўшчыне. У 2006 годзе докшыцкую зямлю наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён запаліў газавы факел і гэтым самым як бы даў дабро на далейшую газіфікацыю раёна прыродным газам. Сёння каштоўнае блакітнае паліва стварае камфорт у 2200 кватэрах і столькіх жа прыватных дамах. А працягласць сетак газаправода складае 274 км. За выгоды прыроднага газу ўдзячны жыхары Докшыц і Бягомля, Крулеўшчыны і Пруднікаў, Порплішча і Барсукоў, іншых населеных пунктаў. На прыродным газе працуюць дзве сушылкі, чатыры кацельні. Дзейнасць па газіфікацыі раёна працягваецца.
У 2007 годзе торфапрадпрыемства «Віцебскае» ўвайшло ў склад вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» і стала філіялам пад назвай «Докшыцкае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» (РВУ «Докшыцырайгаз»).
У гэтым жа годзе да ВУ «Докшыцырайгаз» было далучана Крулеўшчынскае торфапрадпрыемства. А ў 2011 годзе тут быў уведзены ў эксплуатацыю новы завод па вытворчасці пажыўных грунтоў і кіпавання верхавога торфу.
У верасні 2015 года адбылася яшчэ адна рэарганізацыя, пасля якой газавікі і тарфянікі зноў раздзяліліся. Пасля змянення арганізацыйнай структуры ВУ «Віцебскаблгаз» адбылася рэструктурызацыя раённых вытворчых упраўленняў. У прыватнасці, «Докшыцырайгаз» былі падзеленыя на дзве часткі. Газавая гаспадарка, Докшыцкі раён газазабеспячэння, стала Докшыцкім раёнам газазабеспячэння, філіяла ВУ «Глыбокаегаз». У названае вытворчае ўпраўленне ўваходзіць зараз яшчэ і Пастаўскі раён газазабеспячэння.
Торфапрадпрыемства разам з Полацкім і Лукомльскім аб'ядналася ў адзіны філіял па здабычы і перапрацоўцы торфу (ВУ «Віцебскторф» філіял «Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу» ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз») з юрыдычным адрасам у в. Крулеўшчына.
Раён газазабеспячэння неаднаразова займаў прызавыя месцы ў аглядах-конкурсах па добраўпарадкаванні, мастацкай самадзейнасці, а таксама спартыўных спаборніцтвах.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вуліца Маякоўскага, д. 47.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Камфорт газавага факела / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 22 жн. – С. 4.
2. Берникович, Д. Импульс для развития / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 8 июня. – С. 1, 3.
3. Берникович, Д. Стимул для перемен / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 9 сент. – С. 1–2.
4. Бяляўская, Н. Прадпрыемства адраджаецца / Н. Бяляўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 19 студз. – С. 2.
5. В Барсуки пришёл газ // Сельская газета. – 2017. – 6 июня. – С. 3.
6. Жоўтка, А. Докшыцам – прыродны газ / А. Жоўтка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 13 крас. – С. 1.
7. З блакітным палівам паўвека // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 1 верас. – С. 4.
8. Няспляк, В. «Без паліва не застанемся» / В. Няспляк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 4 верас. – С. 3.
9. Паслугі для спажыўцоў, прыгажосць – для ўсіх // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 23 мая. – С. 3.
10. Потребин, А. Газ пришел в Докшицы / А. Потребин // Рэспубліка. – 2006. – 13 студз. – С. 1.
11. Рублевский, С. Новый импульс для развития / С. Рублевский // Народнае слова. – 2006. – 14 студз. – С. 1.
12. Рублевский, С. Приятные торжества в Докшицах и Парафьяново / С. Рублевский // Народнае слова. – 2008. – 16 верас. – С. 1–2.
13. Сауліч, У. У нас цяпер газ / У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 9 сент. – С. 3.
14. Стадольнік, Т. На перадавой падзей / Т. Стадольні // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 6 студз. – С. 2.
15. Чувахова, Т. Па выкліку «04» / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2003. – 6 верас. – С. 2.
СПАСЫЛКІ