Лукомльская ДРЭС, філіял РУП «Віцебскэнерга». Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 26.11.2019 12:23
- Адноўлена 26.11.2019 14:27
Сучасная назва | філіял Лукомльская ДРЭС РУП «Віцебскэнерга» |
Былая назва | Лукомльская ДРЭС |
Тып | філіял вытворчага ўпраўлення |
Дата заснавання | 1969 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Галіна | паліўна-энергетычная прамысловасць |
Сайт | http://www.vitebsk.energo.by/about/filials/lgres/ |
Лукомльская ДРЭС – цеплавая электрастанцыя, якая размешчана ў г. Новалукомль Чашніцкага раёна і з'яўляецца філіялам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрна «Белэнерга». Магутнасць Лукомльскай ДРЭС – 2405 МВт (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны). Асноўны від дзейнасці – вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі.
Будаўніцтва электрастанцыі на беразе Лукомльскага вадасховішча пачалося ў 1964 годзе ў сувязі з неабходнасцю забеспячэння электраэнергіяй прамысловасці на паўночным захадзе СССР і вялося па праекце Рыжскага аддзялення «Цеплаэлектрапраект».
У сакавіку 1966 года пачалося ўзвядзенне першага з прамысловых аб'ектаў – аб'яднанага дапаможнага корпуса ДРЭС.
З мая 1966 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса прадпрыемства. Энергаблокі I чаргі ўводзіліся ў эксплуатацыю са снежня 1969 па верасень 1971 гг., энергаблокі II чаргі – са снежня 1972 па жнівень 1974 гг.
13 снежня 1972 года Лукомльскай ДРЭС было прысвоена імя 50-годдзе СССР.
Пры будаўніцтве ў якасці асноўнага паліва электрастанцыі быў прадугледжаны мазут, у 1992 годзе станцыя была пераведзена на прыродны газ.
У 2003 годзе была распачата рэканструкцыя і мадэрнізацыя асноўнага энергетычнага абсталявання станцыі – генератараў і паравых турбін.
Станцыя займае велізарную плошчу на беразе Лукомскага возера, якое і служыць крыніцай тэхнічнага водазабеспячэння ДРЭС. Пачынаецца электрастанцыя з аб'яднанага дапаможнага корпуса, у склад якога ўваходзяць адміністрацыйныя, гаспадарчыя і бытавыя памяшканні, склады і лабараторыі.
На Лукомльскай ДРЭС устаноўлены турбіны магутнасцю 300 МВт, а таксама 8 генератараў 300 МВт.
У 2014 годзе быў запушчаны ў работу 9-ы парагазавы энергаблок ПГУ-400 з усталяванай магутнасцю 427 МВт. Блок быў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю кітайскай кампаніяй CMEC.
На балансе прадпрыемства знаходзіцца падсобная гаспадарка з цяпліцамі плошчай закрытага грунту 1,5 га, інтэрнаты, спартыўны комплекс «Энергетык», аздараўленчы комплекс «Сасновы бор», летні дзіцячы аздараўленчы лагер «Юнацтва».
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, Лукомская шаша, 10.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. Лукомльская ГРЭС: между прошлым и будущим / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2007. – 22 снеж. – С. 4–5.
2. Андреев, А. Лукомльская ГРЭС: сердце первенца белорусской энергетики бьется ровно / А. Андреев // Народная газета. – 2006. – 15 лют. – С. 2.
3. Бегунова, Е. На вахте – лучшие / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 22 снеж. – С. 3.
4. Бегунова, Е. Энергия роста / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 31 студз. – С. 1.
5. Гісторыя Лукомскай ДРЭС і г. Новалукомля // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 192–198.
6. Гойтан, В. В. Свет Лукомля / В. В. Гойтан. – Минск : Беларусь, 1979. – 78 с.
7. Деревяго, М. Главное – надежность и экономичность / М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2009. – 15 жн. – С. 1.
8. Деревяго, М. Наша энергобезопасность / М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 3 чэрв. – С. 1.
9. Кіндзяева, Н. Лукомская ДРЭС / Н. Кіндзяева // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 419–420.
10. Князева, Е. Большая стройка в Новолукомле / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 15 лістап. – С. 7.
11. Лукомльская государственная районная электростанция : [буклет] / отв. за вып.: Н. М. Гордецкая, В. В. Мороз. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – 10 [42] с.
12. Лукомльская ГРЭС: флагман энергетики Беларуси / отв. за вып. С. И. Соловьев. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 31 с.
13. Лукомльская ГРЭС РУП «Витебскэнерго» // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 22.
14. Лукомская ГРЭС // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 85–86.
15. Михайлов, Ю. Гаранты надёжности / Ю. Михайлов // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 24 лют. – С. 6.
16. Примак, И. У флагмана белорусской энергетики – юбилей / И. Примак // Народная газета. – 2009. – 22 снеж. – С. 7.
17. Стариков, В. Лукомльская ГРЭС – первая величина в энергетической системе Беларуси / В. Стариков // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 21 снеж. – С. 12.