Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Обальскі ўчастак ВУ «Віцебскторф» УП «Віцебскаблгаз». Шумілінскі раён, г. п. Обаль

 

Сучасная назва Обальскі ўчастак вытворчага ўпраўлення «Віцебскторф» УП «Віцебскаблгаз»
Былая назва Торфазавод
Дата заснавання 1924
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль
Галіна паліўна-энергетычная прамысловасць 

 

Калі дакладна пачалі здабываць торф у г. п. Обаль, невядома. Па інфармацыі, якая ёсць у Обальскім музеі камсамольскага падполля, першае ўпамінанне пра здабычу торфу ў Обалі датуецца 1913 годам, а ў 1922 годзе пачалі будаваць торфазавод.

Датай заснавання прадпрыемства лічыцца 1924 год, калі была адкрыта першая лінія ад г. п. Обаль да бліжэйшага торфамасіву.

У даваенныя гады торфазавод быў самым буйным прамысловым прадпрыемствам Шуміліншчыны, на якім працавала 449 чалавек.

У 1928 годзе прадпрыемству было прысвоена імя героя грамадзянскай вайны Анса Эрнэставіча Даўмана.

У гады Вялікай Айчыннай вайны торфазавод спыніў сваю дзейнасць, усе прамысловыя будынкі былі разбураны на 40 % падчас бамбардзіровак.

У жніўні 1944 года, адразу пасля вызвалення Шумілінскага раёна ад фашысцкіх акупантаў, пачалося аднаўленне торфапрадпрыемства. У сваіх успамінах У. Т. Кажамякін, які з 1946 года працаваў слесарам на прадпрыемстве, піша: «На здабычы торфу працавалі ў дзве змены, у кожнай па 31 чалавеку. За сезон здабывалі па 40–45 тыс. тон торфу. Яго сушка вялася ўручную. Акрамя пастаянных рабочых на сезон вербавалі каля 1500 чалавек».

У 1951 годзе была адноўлена фабрыка ізаляцыйных пліт з аб'ёмам вытворчасці 150 тыс. штук у год. У сярэдзіне 50-х гадоў з'явіліся багерныя машыны для здабычы торфу. У 1961 годзе на прадпрыемства была падведзена высакавольтная лінія, што дазволіла электрыфікаваць многія віды прац. Аб'ём здабычы торфу павялічыўся да 60 тыс. тон за сезон. Планавалася давесці аб'ём здабычы да 120 тыс. тон. Але пасля будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода з'явіўся новы від паліва – мазут, і попыт на кускавы торф рэзка знізіўся. Для падтрымання валавага аб'ёму вытворчасці было вырашана тэрмінова пабудаваць яшчэ фабрыку ізапліт. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новай фабрыкі аб'ём вытворчасці ізапліт склаў 800 тыс. м2 у год. Замест кускавога торфу была арганізавана з 1964 года здабыча фрэзернага торфу для выкарыстання ў сельскагаспадарчай вытворчасці аб'ёмам каля 300 тыс. тон у год.

У 2007 годзе прадпрыемства імя А. Э. Даўмана далучылася да ВУ «Полацкгаз». Быў зроблены капітальны рамонт цэха кіпоўкі.

У верасні 2015 года тры торфапрадпрыемствы Шумілінскага, Докшыцкага і Чашніцкага раёнаў увайшлі ў склад УП «Віцебскаблгаз» і зараз спецыялізуюцца на здабычы фрэзернага і кускавога паліўнага торфу, вытворчасці торфу кіпаванага і спажыўных грунтоў.

У студзені 2018 года мадэрнізавана лінія сепарацыі торфу, што дазволіла аўтаматызаваць усе тэхналагічныя працэсы, звязаныя з вырабам прадукцыі, палепшыць якасць і пашырыць асартымент торфапрадукцыі, скараціць страты торфу на вытворчасці.

Працуе Обальскі цэх па вытворчасці спажыўных грунтоў. Такі грунт вырабляецца з дабаўленнем айчынных складаных угнаенняў і выкарыстоўваецца для вырошчвання агародніны, садовых раслін, кветак, для паляпшэння структуры глебы. Бігболі з торфагрунтам, кожны з якіх аб'ёмам 6 м3, карыстаюцца попытам у 27 краінах свету.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вуліца Мясаедава, 3.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалаеў, С. Мадэрнізацыя – шлях у будучае / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 11 снеж. – С. 1.

2. Зайцава, Л. Мадэрнізацыя – шлях да поспеху / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 26 студз. – С. 2.

3. Зайцава, Л. Па сто бігболяў за дзень / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 19 кастр. – С. 2.

4. Зайцава, Л. Працуюць роўна, стабільна, з прыбыткам / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 31 студз. – С. 2.

5. Зайцава, Л. Тарфяныя багацці Обальшчыны / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 22 крас. – С. 5.

6. Каролевич, Э. Полная автоматизация: на Шумилинщине производство торфа станет более эффективным / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 11 дек. – С. 2.

7. Чарнічэнка, Н. Мадэрнізацыя лініі / Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 11 дек. – С. 2.

8. Шэдзько, А. Выкарысталі шанс / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 14 лют. – С. 2.

9. Шэдзько, А. Наш торф у Еўропе і Амерыцы / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2005. – 9 лістап. – С. 2.

10. Шэдзько, А. Пра обальскія грунты і пакупнікоў / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 20 студз. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Витебскоблгаз» открыл модернизированную линию сепарации торфа в Оболи Шумилинского района