Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскаблгаз, ВРУП. г. Віцебск

 

Сучасная назва ВРУП «Віцебскаблгаз»
Тып вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1960
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна паліўна-энергетычная прамысловасць 
Сайт https://www.oblgas.by/by

 

ВРУП «Віцебскаблгаз» з'яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам. Газавая гаспадарка Віцебскай вобласці – складаны інжынерны комплекс, асноўнай задачай якога з'яўляецца бесперабойнае і безаварыйнае газазабеспячэнне спажыўцоў, для чаго неабходна выконваць вялікі аб'ём работ па тэхнічным абслугоўванні газаразмеркавальнай сістэмы, прапагандзе і навучанні бяспечнаму карыстанню газам у прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы і ў быту.

Пачатак газіфікацыі і развіцця сістэм газазабеспячэння Віцебскай вобласці быў пакладзены ў 1960 годзе, калі былі створаны Віцебскі, а пазней – Аршанскі эксплуатацыйна-мантажныя ўчасткі звадкаванага газу. Менавіта яны пачалі манціраваць першыя газабалонныя ўстаноўкі ў сваіх гарадах. У студзені 1961 года быў створаны Полацкі ўчастак звадкаванага газу, а ў жніўні таго ж года Віцебскі ўчастак быў рэарганізаваны ў мантажна-эксплуатацыйную кантору па газіфікацыі Віцебскай вобласці. У сувязі з вялікімі транспартнымі выдаткамі на дастаўку звадкаванага газу з Мінска і ростам аб'ёмаў яго спажывання ў верасні 1960 года ў пасёлку Ноўка Віцебскага раёна пачалося будаўніцтва Віцебскай газанапаўняльнай станцыі. На працягу 1961–1962 гг. былі створаны Лепельскі, Глыбоцкі і Браслаўскі ўчасткі звадкаванага газу, пачалася газіфікацыя заходніх раёнаў Віцебскай вобласці. У снежні 1965 года быў створаны Віцебскі трэст па газіфікацыі, пачалося бурнае развіццё газіфікацыі Віцебскай вобласці. У жніўні 1975 года Віцебскі трэст па газіфікацыі пераўтвораны ў абласное аб'яднанне газавай гаспадаркі з шаснаццаццю спецыялізаванымі цэхамі.

Газіфікацыя вобласці прыродным газам пачалася з горада Оршы. У 1977 годзе завершана будаўніцтва газаправода-адвода ад магістральнага газаправода Таржок – Мінск – Івацэвічы. У ліпені таго ж года газ пачаў паступаць у жылыя дамы ў Оршы, а ў чэрвені 1980 года – у Віцебску. Першым прамысловым спажыўцом прыроднага газу стала кацельня вучэбна-вытворчага прадпрыемства сляпых у Оршы, у Віцебску – завод заточных станкоў. У 1988 годзе прыродны газ пададзены гарадам Дуброўна і Талачын. У 1991 годзе завершана будаўніцтва газаправода-адвода Крупкі – Новалукомль і ў маі гэтага ж года на газавае паліва пераведзена Лукомская ДРЭС, якая з'яўляецца самым буйным спажыўцом прыроднага газу ў Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе пабудаваны газаправод-адвод Новалукомль – Наваполацк, а ў студзені 1995 года прыродны газ пададзены і Наваполацкай ЦЭЦ. У гэтым жа годзе пераведзена на газавае паліва Полацкая ЦЭЦ. Сёння ж усе буйныя энергетычныя аб'екты вобласці працуюць на газавым паліве.

З уводам у эксплуатацыю газаправода-адвода Крупкі – Новалукомль – Наваполацк з'явілася магчымасць падачы прыроднага газу паўночна-заходнім раёнам вобласці. У 1996 годзе прыродны газ пададзены ў Чашнікі, 1997 г. – ва Ушачы, 1998 г. – у Лёзна, 1999 г. – у Лепель, 2000 г. – у Бешанковічы, 2001 г. – у Сянно і Шуміліна, 2002 г. – у Гарадок. У 2004 годзе прыродны газ быў пададзены гарадам Глыбокае і Паставы, у 2006 г. – у Докшыцы, Верхнядзвінск, Мёры, Шаркаўшчыну і Браслаў. У 2007 годзе быў газіфікаваны апошні раённы цэнтр – г. п. Расоны.

Пачынаючы з 2005 года, у склад ВРУП «Віцебскаблгаз» увайшло аграрнае прадпрыемства «Мазалава», а адным з відаў дзейнасці стала вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі: жывёлагадоўля, вытворчасць і рэалізацыя малака; вытворчасць і рэалізацыя насення азімых і яравых збожжавых культур, алейнага насення яравога рапсу, шматгадовых траў; вытворчасць і рэалізацыя камбікармоў.

З 2007 года ў дзейнасці прадпрыемства з'явіўся новы напрамак – здабыча торфу і вытворчасць торфапрадукцыі. У склад ВРУП «Віцебскаблгаз» увайшлі тры торфавытворчасці ў Докшыцкім, Шумілінскім і Чашніцкім раёнах, якія спецыялізуюцца на здабычы фрэзернага і кускавога паліўнага торфу, вытворчасці торфу кіпаванага і грунтоў пажыўных. Вырабленая торфапрадукцыя экспартуецца больш чым у 20 краін свету.

У 2014 годзе прадпрыемствам укаранёна тэхналогія выканання рамонтных работ на газаправодах з дапамогай стоп-сістэмы і часовага байпасу, дзякуючы якой з'явілася магчымасць выконваць работы без адключэння спажыўцоў. У тым жа годзе пачалося эксперыментальнае прымяненне дыстанцыйных дэтэктараў уцечак метану, што спрыяла павелічэнню хуткасці абследавання вонкавых газаправодаў, павышэнню якасці абслугоўвання падземных газаправодаў, а таксама з'явілася магчымасць абследавання размешчаных на вышыні і ў цяжкадаступных месцах газаправодаў і праверкі на загазаванасць закрытых падвалаў, пад'ездаў і кватэр праз шкло.

У цяперашні час у галіне газіфікавана больш за 500 тыс. кватэр, прыродны газ падаецца больш як 500 энергетычным, прамысловым і сельскагаспадарчым спажыўцам. Па аб'ёмах рэалізацыі газу прадпрыемства займае першае месца ў Рэспубліцы Беларусь. Працягласць газаправодаў складае больш за 6 тыс. км.

Зараз у склад ВРУП «Віцебскаблгаз» уваходзяць наступныя філіялы: ВУ «Віцебскгаз», ВУ «Полацкгаз», ВУ «Оршагаз», ВУ «Чашнікігаз», ВУ «Глыбокаегаз», ВУ «Браслаўгаз», ВУ «Метан», ВУ «Віцебскторф», СГВ «Мазалавагаз», філіял «АйТиГаз».

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Праўды, 36.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .


ВРУП «Віцебскаблгаз». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.oblgas.by/ruВРУП «Віцебскаблгаз». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.oblgas.by/ruВРУП «Віцебскаблгаз». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.oblgas.by/ruВРУП «Віцебскаблгаз». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.oblgas.by/ruВРУП «Віцебскаблгаз». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.oblgas.by/ru


ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Мазоловогаз – здесь и сейчас / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 12 нояб. – С. 7.

2. «Витебскоблгаз» // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 123.

3. Каролевич, Э. На «ты» с высокими технологиями / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2022. – 2 авг. – С. 8.

4. Каролевич, Э. Раскрывая потенциал, брать новые высоты / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2022. – 30 дек. – С. 6.

5. Каролевич, Э. Ставка на технологии и дисциплину / Э. Королевич // Витебские вести. – 2022. – 2 сент. – С. 12–13.

6. Каролевич, Э. Ставка на экспорт / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2022. – 22 нояб. – С. 12–13.

7. Орловский, П. А. Газовая тема: про тарифы и не только / П. А. Орловский ; [беседовала] О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2022. – 1 лют. – С. 3.

8. Полвека успешного развития: 1960–2010 гг. / под ред. П. П. Шершеня [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2010. – 160 с.

9. Производственное республиканское унитарное предприятие «Витебскоблгаз» сегодня: безаварийное и бесперебойное обеспечение газом потребителей! / отв. за вып. В. П. Бобриков. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – 70 с.

10. Сохраняя традиции, приумножать лучшее / подгот. С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 3 сент. – С. 4–5.

11. УП «Витебскоблгаз» // История газификации Республики Беларусь / [текст: Ю. Глушаков и др. ; под ред.: А. П. Кореца, А. А. Лапко ; авт. предисл.: В. Семашко, В. Потупчик ; фото И. Кузменков]. – Гомель : Вечерний Гомель–Медиа, 2014. – С. 164–213.

12. УП «Витебскоблгаз»: история и современность, 1960–2007 гг. / авт.-сост. С. Н. Шматов ; фото: А. Монастырский, Т. Петкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2007. – 80 с.