Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вымяральнік, ААТ. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ААТ «Вымяральнік»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1976
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Галіна машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне
Афіцыйны сайт www.izmeritel.org/

 

Завод «Вымяральнік» быў пабудаваны ў 80-я гг як прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу СССР. Прадпрыемства займалася адзінкавай і дробнасерыйнай вытворчасцю ўнікальнай радыёэлектроннай апаратуры для ваенна-прамысловага комплексу.

Моцным бокам акцыянернага таварыства з'яўляецца творчы патэнцыял яго супрацоўнікаў. Прадпрыемства мае высокакваліфікаваны персанал з вялікім вопытам па распрацоўцы і вырабе тэхнічна складаных вырабаў.

Прадпрыемства мае ўласнае падраздзяленне распрацоўшчыкаў і выпрабавальны цэнтр з унікальным абсталяваннем і поўным цыклам выпрабаванняў. ААТ «Вымяральнік» арыентаваны на выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага і спецыяльнага прызначэння.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца:

– вытворчасць вырабаў аўтатрактарнай электронікі;

– вытворчасць апаратуры спецыяльнага прызначэння для Раскосмаса;

– вытворчасць камплектуючых вырабаў для мэблевай вытворчасці;

– вытворчасць электронных вузлоў для сістэм тэлеметрыі і кіравання геаграфічна размеркаванымі аб'ектамі энергетыкі, нафтахіміі, камунальнай гаспадаркі;

– праектаванне і вытворчасць штампаў, прэс-формаў, металарэзнага інструмента.

Забяспечанасць высокакваліфікаванымі кадрамі, гібкая сістэма цэнаўтварэння, аптымальныя тэрміны вырабу, індывідуальны падыход да кожнага кліента, наяўнасць уласнага аўтамабільнага парку дазваляе прадпрыемству ўтрымліваць свае пазіцыі як на ўнутраным рынку, так і на рынку Расійскай Федэрацыі.

З кастрычніка 2012 г. ААТ «Вымяральнік» уваходзіць у склад холдынгу «Гарызонт». Сёння ААТ «Вымяральнік» – гэта прыборабудаўнічае прадпрыемства, арыентаванае на вытворчасць складанай радыёэлектроннай прадукцыі.

Завод мае зручнае геаграфічнае месцазнаходжанне – у непасрэднай блізкасці ад межаў з Латвіяй, Літвой і Расіяй, на скрыжаванні аўтамабільных і чыгуначных магістраляў, якія злучаюць Беларусь з Масквой, Санкт-Пецярбургам і краінамі Балтыі.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 166.

 

Наваполацкі завод «Вымяральнік». фотаздымак з сайта http://www.novaya.by/

 ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. «Измеритель» решает проблемы / А. Александров // Витебский курьер. – 2002. – 15 февр. – С. 4.

2. Александров, А. Первый белорусский кремний получили в Новополоцке / А. Александров // Витебский курьер. – 2001. – 7 сент. – С. 3.

3. Бурдыко, П. Конструктор по призванию / П. Бурдыко // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 24 студз. – С. 2.

4. Быньков, А. Путь к Олимпу / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 17 нояб. – С. 22.

5. Васюков, А. В. Используя энергию солнца / А. В. Васюков // Новая газета (Наваполацк). – 2001. – 18 мая. – С. 2.

6. Вахрамеева, И. Курс – на стабильность / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2003. – 21 нояб. – С. 3.

7. Виноградова, Е. Совместное решение общих проблем / Е. Виноградова // Транспортный вестник. – 2001. – 14 апр. – С. 2.

8. Горнова, Т. «Измеритель» / Т. Горнова // Народнае слова. – 2006. – 18 крас. – С. 4.

9. Долженко, Е. Вместе – четверть века / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 21 верас. – С. 3.

10. Клюев, А. Космическое и земное / А. Клюев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 15 мая. – С. 3.

11. Кутынко, А. ОАО «Измеритель»: технологии, умноженные на интеллект / А. Кутынко // Витебские вести. – 2013. – 8 авг. – С. 3.

12. Кутынко, А. Умные технологии «Измерителя» / А. Кутынко // Витебские вести. – 2016. – 4 авг. – С. 11.

13. Решко, Ю. П. ОАО «Измеритель»: новые горизонты / Ю. П. Решко ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 22 сент. – С. 3.

14. Сауліч, У. «Вымяральнік» зноў на арбіце / У. Сауліч // Беларуская думка. – 2006. – № 7. – С. 51–55.

15. Трапезникова, Л. Время доверия / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2005. – 28 янв.–4 февр. – С. 13.

16. Трапезникова, Л. Главное – эффективно поработать всем / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2009. – 5 июня. – С. 5.

17. Федоров, В. И к звездам взметнулись, и от земли не оторвались / В. Федоров // Рэспубліка. – 2004. – 4 жн. – С. 2.

18. Яковлев, Ю. Так это начиналось / Ю. Яковлев // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 15 крас. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

ОАО «Измеритель»: новые горизонты