Аршанскі авіярамонтны завод, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 03.10.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:35
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» |
Былая назва | 2-гі авіярамонтны цягнік ВПС |
571-ы авіярамонтны завод | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1941 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Балбасава |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне |
Сайт | http://www.oarz.by/ |
Гісторыя ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» бярэ свой пачатак у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. 15 ліпеня 1941 года, на станцыі «Бесклапотнае» Ленінградскай вобласці, быў падпісаны першы ў гісторыі нашага прадпрыемства загад аб фарміраванні 2-га авіяцыйна-рамонтнага цягніка Ваенна-Паветраных сіл Балтыйскага флоту. 6 крытых вагонаў і дзесятак чыгуначных платформаў сталі першай баявой і вытворчай базай завода.
Выязныя брыгады забяспечвалі рамонт самалётаў, матораў, узбраення і спецабсталявання баявых частак авіяцыі на аэрадромах Кранштадта, Кірылава, аэрадромах Яраслаўскай і Белгарадскай абласцей.
З 1941 па 1945 гады на прадпрыемстве быў засвоены рамонт 33 тыпаў баявых самалётаў, у тым ліку 6 – замежнай вытворчасці, і 25 тыпаў авіярухавікоў.
Вясной 1945 года асабісты склад 2-га авіярамонтнага цягніка прымаў актыўны ўдзел у баях за ўзяцце горада-крэпасці Кенігсберг.
На працягу 10 гадоў часць выпаўняла рамонт самалётаў і авіяцыйных рухавікоў у інтарэсах баявой авіяцыі, а 12 студзеня 1956 года яна перададзена ў распараджэнне 12-га Ваенна-Марскога авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў, перадыслацыравана на станцыю Куйбышаўскай чыгункі, дзе і асвоіла рамонт самалётаў МІГ–15 з рэактыўным рухавіком.
У ліпені 1956 года 2-я авіярамонтная база перадаецца ў склад ВПС, а з 24 снежня 1956 года атрымлівае новае месца дыслакацыі – аэрадром «Балбасава» і задачу на засваенне рамонту самалёта ТУ-16.
З гэтага моманту 2-й авіярамонтны цягнік становіцца 571-м авіярамонтным заводам Міністэрства абароны СССР. Налічваючы каля 200 чалавек асабовага складу, часць у кароткія тэрміны стварыла вытворчую базу і ўжо 8 ліпеня 1957 года выдала з рамонту першы самалёт ТУ-16.
У 1991 годзе завод прыступіў да рамонту самалётаў ТУ-22М3. Распад Савецкага Саюза і рэзкае скарачэнне выдаткаў на абарону стала найцяжкім ударам па прадпрыемстве. У рамках скарачэння ўзбраенняў самалёты ТУ-22М3 былі выведзеныя на тэрыторыю Расіі, а 571 авіярамонтны завод перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У гэтых вельмі складаных умовах было прынята рашэнне асвойваць рамонт новых відаў авіятэхнікі і ў 1993 годзе завод прыступіў да засваення рамонту верталёта Мі-8.
У 1995 годзе быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 126 «Аб павышэнні эфектыўнасці кіравання авіяцыяй». У мэтах выканання гэтага Указа, распараджэннем прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь №1084р ад 5 лістапада 1996 года 571, авіярамонтны завод Мінабароны перададзены ў вядзенне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. Гэтым жа распараджэннем было загадана захаваць за Аршанскім авіярамонтным заводам заказы на рамонт ваеннай авіятэхнікі.
У 1998 годзе прадпрыемства першым сярод дзяржпрадпрыемстваў СНД атрымала сертыфікат рамонтных арганізацый СПР-12 Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта і Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь на рамонт верталётаў Мі-8 ўсіх мадыфікацый. На сённяшні дзень прадпрыемства ўжо некалькі разоў паспяхова праходзіць рэсертыфікацыю.
ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» мае ліцэнзію Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь на права займацца знешнеэканамічнай дзейнасцю з таварамі спецыфічнага прызначэння (прадукцыя і паслугі ваеннага прызначэння).
27 лістапада 2009 года – дзяржаўнае прадпрыемства «Аршанскі авіярамонтны завод» ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод».
Прадпрыемства мае сертыфікат рамонтнай арганізацыі, выдадзены авіяцыйным Рэгістрам Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта на права выканання капітальнага рамонту і мадыфікацыі па дакументацыі распрацоўніка верталётаў Мі-8 (Мі-17) розных мадыфікацый № СПР-12, сертыфікат міжнароднага стандарту ў галіне кіравання сістэмай якасці ISO 9001:2008 , сертыфікат адпаведнасці сістэмы сертыфікацыі ў грамадзянскай авіяцыі Расійскай Федэрацыі на выкананне капітальнага рамонту верталётаў Мі-8 розных мадыфікацый і іх кампанентаў, ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з прадукцыяй ваеннага прызначэння, і пасведчанне на права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг), выдадзеныя Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, якое дае права на рамонт верталётаў Мі-24 (Мі-35).
Асноўны рамонт і абслугоўванне авіяцыйнай тэхнікі выконваюцца ў двух ангарах – самых буйных спецыялізаваных збудаваннях для рамонту авіяцыйнай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь. Ангар № 1 дазваляе рамантаваць самалёты класам Іл-76, карысная плошча – 7100 м2 (вытворчая плошча – 3900 м2). Ангар № 2 дазваляе рамантаваць паветраныя суда класам ТУ-134 і верталёты ўсіх тыпаў. Карысная плошча – 12800 м2 (вытворчая плошча – 7200 м2). Таксама прадпрыемства мае аэрадром класа «Б», які сертыфікаваны для эксплуатацыі паветраных судоў тыпу АН-124, ІЛ-76 і ніжэй класам, верталётаў усіх тыпаў.
У цяперашні час прадпрыемства мае высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.
Блізкае размяшчэнне да буйнога чыгуначнага вузла горада Оршы і міжнародных аўтамабільных трас дазваляе прымаць на рамонт і адпраўляць пасля рамонту авіяцыйную тэхніку і маёмасць не толькі паветраным шляхам, але і наземным транспартам.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Балбасава, вуліца Завадская, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, А. На новую высоту / А. Алимова // Витебские вести. – 2013. – 19 сент. – С. 1, 3.
2. Антонов, С. Авиатехника – на Ближний Восток / С. Антонов // Витебские вести. – 2013. – 23 нояб. – С. 2.
3. Антонов, С. Новая концепция для авиаремонтного завода: как реализуется подпрограмма «Транспортно-логистические центры Витебщины» / С. Антонов // Народнае слова. – 2013. – 3 мая. – С. 7.
4. Антонов, С. Украинский призыв оршанских вертолетов / С. Антонов // Витебские вести. – 2014. – 26 апр. – С. 2.
5. Готовская, Л. Возрождение / Л. Готовская // Аршанская газета – 2011. – 14 мая. – С. 1.
6. Готовская, Л. На новый уровень развития с новым партнером / Л. Готовская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 28 февр. – С. 3.
7. Готовская, Л. У авиаремонтников – юбилей! / Л. Готовская // Аршанская газета – 2011. – 16 ліп. – С. 3.
8. Закржевский, Г. В поисках инвестора / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2009. – 5 февр. – С. 9.
9. Закржевский, Г. Завод идет на взлет / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2010. – 27 мая. – С. 9.
10. Закржевский, Г. Здесь учат летать вертолеты / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2009. – 20 авг. – С. 9.
11. Закржевский, Г. Китайцы приземлятся под Оршей / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2010. – 29 июля. – С. 9.
12. Закржевский, Г. К процветанию – со станции Беззаботное / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2009. – 29 окт. – С. 18.
13. Закржевский, Г. Очень большая «ласточка» / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2009. – 11 июня. – С. 3.
14. Закржевский, Г. Первым делом – вертолеты! / Г. Закржевский // Транспортный вестник. – 2009. – 16 апр. – С. 9.
15. Залесская, С. Завод расправляет крылья / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2009. – 11 июня. – С. 2–3.
16. Івашкевіч, Я. А самалёты імкнуцца ў неба… / Я. Івашкевіч // Аршанская газета. – 2006. – 18 ліп. – С. 1.
17. Крученкова, О. Взлетная полоса / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 10 кастр. – С. 1–2.
18. Крученкова, О. Поднят в небо / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 25 верас. – С. 3.
19. Лебедева, О. Благоприятный климат – хорошие перспективы / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 26 июля. – С. 1–2.
20. Логистика поддержит завод // Народнае слова. – 2011. – 14 мая. – С. 1.
21. Маршалович, Л. Вклад оршанских авиаторов / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 31 кастр. – С. 3.
22. Маршалович, Л. Наш завод – наше богатство / Л. Маршалович // Аршанская газета – 2007. – 20 студз. – С. 2.
23. Маршалович, Л. Первым делом – самолеты / Л. Маршалович // Аршанская газета – 2010. – 15 ліп. – С. 2.
24. Маршалович, Л. Под знаком добрых перемен / Л. Маршалович // Аршанская газета – 2009. – 21 лют. – С. 2.
25. Маршаловіч, Л. Справа гонару авіярамонтнікаў / Л. Маршалович // Аршанская газета – 2006. – 23 лют. – С. 3.
26. Оршанский авиаремонтный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭнімя П. Броўкі, 2011. – Т. 2. : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 239–240.
27. Оршанский завод достался двум инвесторам / подгот. Т. Маненок // Белорусы и рынок. – 2012. – 30 янв. – С. 10.
28. Пастернак, Т. Вертолеты, на взлет! / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 31 кастр. – С. 1–2.
29. Пономарев, В. На взлет? / В. Пономарев // Советская Белоруссия. – 2002. – 19 июля. – С. 4.
30. Пульянова, И. Первым делом – вертолеты / И. Пульянова // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 18 снеж. – С. 10.
31. Слепцов, С. Оршанскому авиаремонтному заводу – 70 / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 21 июля. – С. 4.
32. Троцкий, В. Два года. Полет нормальный, или как Оршанский авиаремонтный завод осваивает новые горизонты / В. Троцкий // Віцебскі рабочы. – 2009. – 1 дек. – С. 5.
33. Троцкий, В. Заявим о себе на внешних рынках / В. Троцкий // Аршанская газета – 2010. – 9 верас. – С. 2.