Аршанскі інструментальны завод, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.09.2017 12:23
- Адноўлена 02.05.2024 10:13
Сучасная назва | ААТ «Аршанскі інструментальны завод» |
Былая назва | РУП «Аршанскі інструментальны завод» (2004) |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1974 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць, машынабудаванне |
Сайт | https://www.orshiz.by/ |
26 верасня 1969 года на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР № 339 было прынята рашэнне аб стварэнні Аршанскага інструментальнага завода як завода па вытворчасці нармалізаванага інструмента для аўтаматычных ліній. У студзені 1971 года пачаліся будаўнічыя работы. Першая чарга Аршанскага інструментальнага завода была ўведзена ў строй у снежні 1973 года, а з красавіка 1974 года пачаўся выпуск металаапрацоўчага інструмента. Завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1974 годзе па дзяржаўным заданні ўрада СССР як спецыялізаванае прадпрыемства па забеспячэнні металаапрацоўчым інструментам і станочным абсталяваннем машынабудаўнічых прадпрыемстваў усяго Савецкага Саюза. З 2004 года – РУП «Аршанскі інструментальны завод».
Парк станкоў завода налічвае больш за тысячу адзінак металаапрацоўчых станкоў з ЧПУ і апрацоўчых цэнтраў такарнай, фрэзернай, свідравальнай, расточнай і шліфавальнай груп. Вытворчасць аснашчана тэрмічным абсталяваннем для загатоўкі інструментаў з хуткарэзнай і канструкцыйнай сталі, абсталяваннем для працэсу цэментацыі, гальванічным абсталяваннем для працэсаў аксідавання, храмавання, цынкавання і г. д.
Асартымент прадукцыі налічвае каля 5 тыс. найменняў: металарэзная – разцы такарныя і разцовыя ўстаўкі са зменнымі шматграннымі пласцінамі, спіральныя і кальцавыя свердзелы, канцавыя, шпоначныя і дыскавыя фрэзы; высокадакладны дапаможны інструмент для фрэзерных і такарных станкоў, а таксама тавары народнага спажывання: свердзелы па бетоне, нажніцы, садовыя інструменты і інш.
На прадпрыемстве наладжана вытворчасць медыцынскага інструмента, запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі і выпуск іншай прадукцыі.
Сёння завод – адзін з развітых вытворцаў у Рэспубліцы Беларусь дапаможнага, заціскнога і металарэзнага інструмента для металаапрацоўчых станкоў.
З нагоды 50-гадовага юбілею Аршанскага інструментальнага завода быў адкрыты цэх інавацыйнага інструмента. Наладжана вытворчасць высокатэхналагічнага інавацыйнага інструмента, які серыйна не вырабляецца ў Беларусі. Прадукцыя завода пастаўляецца па ўсёй Беларусі і ідзе на экспарт у Расію.
У 2018 годзе ААТ «Аршанскі інструментальны завод» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Віцебск».
ААТ «Аршанскі інструментальны завод» пастаянны ўдзельнік спецыялізаваных міжнародных выстаў. Завод неаднаразова ўзнагароджваўся за высокі імідж, прызнанне спажыўцоў і якасць прадукцыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Міру, 39 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Воскрешение одного завода / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 19 мая. – С. 1, 6.
2. Богачева, О. Качественный рывок вперед / О. Богачева // Рэспубліка – 2024. – 13 крас. – С. 1, 12.
3. Ивченко, Л. По качеству вопросов нет / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 14 мая. – С. 3.
4. Курило, Д. Для технологического суверенитета / Д. Курило // Віцьбічы = Витьбичи.– 2024. – 13 апр. – С. 3.
5. Лебедева, О. Дан старт модернизации / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 9 февр. – С. 1.
6. Лебедева, О. На пороге больших перемен / О. Лебедева // Витебские вести. – 2019. – 26 янв. – С. 5.
7. Людмина, Л. Инструментальный завод – в лидерах / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2023. – 23 верас. – С. 3.
8. Людмина, Л. Мир инструмента / Л. Людмина // Аршанская газета – 2009. – 23 крас. – С. 2.
9. Маршалович, Л. Второе рождение завода / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2022. – 10 сак. – С. 3.
10. Оршанский инструментальный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 242.
11. Оршанский инструментальный завод // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 613.
12. Оршанскому инструментальному – 50! // Рэспубліка. – 2024. – 10 крас. – С. 24.
13. Турок, А. Полвека на рынке инструмента / А. Турок // Аршанская газета. – 2024 – 17 крас. – С. 1, 3.
14. Хаецкая, О. Как закаляют сталь / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2024. – 12 апр. – С.12.
СПАСЫЛКІ
Оршанский инструментальный завод. О предприятии
Свободная экономическая зона «Витебск». Резиденты. ОАО «Оршанский инструментальный завод»