Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Амкадор-КЭЗ, ААТ. Талачынскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Амкадор-КЭЗ»
Былая назва «Экскаватарна-рамонтныя майстэрні»(1974)
«Беларускі экскаватарны завод» («Белэкс»)(1991)
«Коханаўскі экскаватарны завод» (1997)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Галіна машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне
Сайт http://amkodor.by/

 

У 1974 г. для вытворчасці і капітальнага рамонту землярыйных і дарожна-будаўнічых машын у г. п. Коханава Талачынскага раёна было створана прадпрыемства «Экскаватарна-рамонтныя майстэрні», якое ў 1981 г. было далучана да ВА « Будіндустрыя» ў якасці цэха.

24 верасня 1991 г. па рашэнні Савета Міністраў БССР прадпрыемства было аддзелена і, атрымаўшы самастойнасць, стала «Беларускім экскаватарным заводам» («Белэкс»). У 1997 г. дзяржаўнае прадпрыемства пераўтворана ў ААТ «Коханаўскі экскаватарны завод».

У снежні 2013 г. ААТ «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу» заключыла дагавор з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь аб набыцці 91,85 % акцый ААТ «Коханаўскі экскаватарны завод». Пасля гэтага прадпрыемства атрымала назву ААТ «Амкадор-КЭЗ».

ААТ «Амкадор-КЭЗ» з'яўляецца адным з вядучых у Рэспубліцы Беларусь вытворцаў аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным хаду ЭО–3223.

Тэхніка прадпрыемства працуе на тэрыторыі Расіі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Літвы, Эстоніі, Паўднёвай Амерыкі.

Агульная плошча тэрыторыі ААТ складае 6,5120 га, плошча вытворчых памяшканняў – 10 007,17 м2, складскіх – 2 184 м2, адміністрацыйна-бытавых – 782 м2.

Спісачная колькасць працуючых – 155 чалавек.

У вытворчасці прадукцыі задзейнічана больш 392 адзінак абсталявання, у тым ліку: група расточных станкоў, станкі з ЧПУ, устаноўка плазменнай рэзкі, лістагіб, стужачнапільныя станкі і г. д.

У цяперашні час на прадпрыемстве вырабляюцца:

- экскаватар пнеўмаколавы EW–1400

- экскаватар гусенічны ЭО–3223

- касілка навясная АС–1

- касілка (дарожная) навясная K–78M

- ачышчальнік каналаў навясны ОКН–05

- экскаватар-дрэнаўкладчык ЭТЦ–203

Дырэктар – Яроцкі Андрэй Уладзіміравіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вул. Прамысловая, 3.

 

Экскаватар гусенічны ЭО–3223. Фотаздымак з сайта http://amkodor.byЭкскаватар пнеўмаколавы EW–1400. Фотаздымак з сайта http://amkodor.byКасілка навясная АС–1. Фотаздымак з сайта http://amkodor.by

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. ААТ «КЭЗ»: стабільнасць і рост за кошт унутранага рынку / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 12 жн. – С. 2.

2. Алпатов, Е. Слаженная работа коллектива / Е. Алпатов // Наша Талачыншчына. – 2007. – 13 кастр. – С. 2.

3. Антонов, С. Новая колея кохановского экскаватора / С. Антонов // Витебские вести. – 2015. – 22 янв. – С. 10.

4. Антонов, С. Пришел отечественный инвестор / С. Антонов // Витебские вести. – 2014. – 9 янв. – С. 1.

5. Бегунова, Е. Кохановские универсалы / Е. Бегунова // Рэспублiка. – 2007. – 11 крас. – С. 2.

6. Бегунова, Е. Экскаваторные новинки из Коханово / Е. Бегунова // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 10 ліп. – С. 3.

7. Бирюков, В. Есть с чем шагать вперед / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2009. – 26 верас. – С. 3.

8. Жибуль, Е. Экскаваторы – продукция уникальная / Е. Жибуль // Народная газета. – 2011. – 25 студз. – С. 6.

9. Кохановский экскаваторный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 526.

10. Лебедева, О. Перспективные проекты / О. Лебедева // Витебские вести. – 2017. – 18 марта. – С. 2.

11. ОАО «Кохановский экскаваторный завод»: шаги в будущее / подгот. В. Чернушенко // Народная газета. – 2013. – 12 лют. – С. 5–6.

12. Цыбулько, А. Надежность и качество / А. Цыбулько // Белорусская нива. – 2006. – 7 дек. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ОАО «Амкодор – КЭЗ»