Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Святавіт, БЛСП ТАА, Талачынскі раён

 

Сучасная назва БЛСП ТАА «Святавіт»
Тып беларуска-літоўскае сумеснае прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 1997
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Галіна машынабудаўнічая прамысловасць
Сайт http://www.svyatovit.com/

 

Машынабудаўнічае прадпрыемства заснавана ў 1997 г. як СП ТАА. Сёння гэта адно з вядучых беларускіх вытворцаў дарожна-будаўнічай тэхнікі.

У снежні 2003 г. прадпрыемства атрымала Сертыфікат сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.

На працягу дзесяці гадоў СП ТАА «Святавіт» забяспечвае выніковасць сістэмы менеджменту якасці, што пацвярджаецца сертыфікатамі адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001 і СТБ ISO 9001.

Паспяховыя вынікі чарговай рэсертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці афіцыйна пацвярджае здольнасць СП ТАА «Святавіт» гарантаваць стабільную якасць выпускаемай прадукцыі і сведчаць аб яго стратэгічнай накіраванасці на пастаяннае паляпшэнне якасці землярыйнай тэхнікі.

На сённяшні дзень прадпрыемства праектуе і вырабляе:

- тэлескапічныя экскаватары-планіроўшчыкі на гусенічным хаду;

- тэлескапічныя экскаватары-планіроўшчыкі на базе аўтамабільных шасі;

- тэлескапічнае экскаватарнае абсталяванне для снегабалотахадоў, чыгуначных платформаў і пантонаў;

- зменнае працоўнае абсталяванне для экскаватараў (каўшы, паліцы, планіровачныя дошкі, каткі, рыхліцелі і іншае);

- устаноўкі гарызантальнага накіраванага свідравання.

СП ТАА «Святавіт» прытрымліваецца стратэгіі даверных адносін, накіраванай на бесперабойныя пастаўкі і стабільныя прыбыткі кліентаў. Таму больш за 70 % пакупнікоў, якія зрабілі хоць бы адзін заказ, становяцца пастаяннымі партнёрамі прадпрыемства. Геаграфія паставак ужо даўно не абмяжоўваецца тэрыторыяй Беларусі – усталявана супрацоўніцтва з арганізацыямі ў Расіі, Украіне, Казахстане, Азербайджане, Узбекістане, Іране.

Сярод пастаянных кліентаў – буйныя арганізацыі нафтагазавага комплексу, прадпрыемствы дарожнага будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацыі агульнаграмадзянскага будаўніцтва (Газпрам, ТНК, Транснафта, РЧ, Сургутнафтагаз, Казтрансойл, Башнафта, Укртранснафта, Белаўтадар і іншыя).

Дырэктар – Зімагляд Сяргей Рыгоравіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава.

 

 

Тэлескапічны экскаватар-планіроўшчык ЕС-22-K 2R. Фота з сайта: http://www.svyatovit.comУстаноўка гарызантальнага накіраванага свідравання УНБ1550. Фота з сайта: http://www.svyatovit.com

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. За такими машинами и стоит будущее / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2008. – 15 крас. – С. 1.

2. Залесская, С. На пути к европейскому рынку / С. Залеская // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 8 крас. – С. 2.

3. Лукьянова, Н. СП «Святовит» осваивает российский рынок / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2001. – 24 сак. – С. 3.

4. Пукшанский, А. Для спасателей, строителей и не только / А. Пукшанский // Звязда. – 2017. – 22 жн. – С. 8.

5. Пушнякова, А. Тест-драйв на месте / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2018. – 13 марта. – С. 2.

6. «Святовит» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 443.

7. Спектор, В. Е. Немцы сертификатами не разбрасываются / В. Е. Спектор ; беседовал М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2017. – 11 лістап. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Машиностроительное предприятие Святовит. О компании

arrow СП «Святовит»