Лепельскі рамонтна-механічны завод, ААТ. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 12:23
- Адноўлена 30.04.2019 09:12
Сучасная назва | ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» |
Былая назва | Лепельскі электрамеханічны завод |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1932 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне |
Сайт | http://leprmz.by |
Лепельскі рамонтна-механічны завод быў створаны ў 1932 годзе.
Асноўныя віды дзейнасці – выпуск абсталявання для птушкафабрык, жывёлагадоўлі і кормавытворчасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне машын і сельскагаспадарчага абсталявання. З'яўляюцца асноўнымі вытворцамі клетачных батарэй для кур-нясушак тыпу «Еўра-вент-500» і «Унівент–550», памётаўборачных транспарцёраў і іншага абсталявання для птушкафабрык.
У 2008 годзе разам з прадпрыемствам «Бабруйскаграмарш» асвоілі вытворчасць кузаваў машын для ўнясення мінеральных угнаенняў і пясчана-салявых сумесей МТТ–4У, транспарцёры да кузаваў МТТ–4У.
4 студзеня 2017 года праведзена рэарганізацыя ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» шляхам далучэння да яго ААТ «Лепельскі электрамеханічны завод». Прадпрыемства ўключае ў сябе, умоўна кажучы, тры ўчасткі. Першы – самы вялікі, які дае самыя значныя аб'ёмы прадукцыі – вытворчасць шасцерняў. Яны пастаўляюцца па кааперацыі ў ААТ «Мінскі завод шасцерняў» і ААТ «Мінскі трактарны завод» для дапрацоўцы і рэалізацыі. Другі – дрэваапрацоўчы. На трэцім участку дзейнічае вытворчасць поўнага цыкла, вырабляецца гатовая прадукцыя, якая адпраўляецца спажыўцу. Пры гэтым кожны ўчастак мае сваю спецыфіку, але разам яны ствараюць жыццяздольны механізм.
Да аб'яднання абодва прадпрыемства ўваходзілі ў структуру холдынга «Мінскі трактарны завод»: ААТ «Лепельскі электрамеханічны завод» разам з профільным прадпрыемствам – Мінскім заводам шасцерань, а ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» – у кааперацыі з Бабруйскім заводам трактарных дэталяў і агрэгатаў.
На сённяшні момант асноўнымі напрамкі развіцця ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» з'яўляецца пашырэнне наменклатуры, рост аб'ёмаў вытворчасці дэталяў і вузлоў для патрэб ААТ «МТЗ», загрузка дрэваапрацоўчага цэха.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вуліца Партызанская, 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Вашкевіч, А. Шляхі станаўлення / А. Вашкевіч // Лепельскi край. – 2006. – 10 лістап. – С. 2.
2. Козел, Я. А. Новыя віды прадукцыі / Я. А. Козел ; гутарыў А. Вашкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 18 крас. – С. 2.
3. Матырка, В. Аб'яднаны два завода / В. Матырка // Лепельскі край. – 2017. – 17 студз. – С. 5.
4. Матырка, В. Цярністая дарога да брэнду / В. Матырка // Лепельскі край. – 2010. – 2 ліп. – С. 5.
5. Мельников, А. «Есть заказ – есть работа» / А. Мельников // Лепельскі край. – 2004. – 14 мая. – С. 2.
6. Сёмкін, Ю. В. На шляху аптымізацыі вытворчасці / Ю. В. Сёмкін ; гутарыў В. Матырка // Лепельскі край. – 2018. – 12 студз. – С. 4.