Завод «Ветразь», ААТ. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 29.07.2019 12:23
- Адноўлена 11.02.2020 15:42
Сучасная назва | ААТ «Завод "Ветразь"» |
Былая назва | Бягомльскі завод «Ветразь» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1996 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць |
Сайт | http://zavod-vetraz.by/ |
Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Бягомльскі завод "Ветразь"», заснаванае на праве гаспадарчага вядзення на базе філіяла Віцебскага завода радыёдэталяў ВА «Маналіт», створана ў 1996 годзе. Затым ў адпаведнасці з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2007 г. № 693 вызначана даччыным прадпрыемствам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання». У 2008 годзе праведзена перапрафіляванне прадпрыемства, наладжана вытворчасць вузлоў і дэталяў для ліфтаў, засвоена тэхналогія вытворчасці металарукавоў розных дыяметраў, будаўнічых цвікоў, штампованай прадукцыі і інш. У 2009 годзе ў рамках праграмы развіцця малых гарадоў для завода былі пабудаваны новыя памяшканні.
3 студзеня 2013 года прадпрыемства перарэгістравана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Завод "Ветразь"». У структуры вытворчасці 2 цэхі: электрамантажны і металаапрацоўкі, які ўключае 5 участкаў. На плошчах ААТ «Завод "Ветразь"» за 2018 год выраблена прамысловай прадукцыі на 7,7 млн. рублёў. Для павышэння якасці прадукцыі працуе лінія мыйкі з ультрагукавымі генератарамі.
Асноўная прадукцыя прадпрыемства – камплектуючыя ліфтаў, дрэваапрацоўчых машын, выпускаюцца таксама тавары спажывецкага прызначэння. ААТ «Завод "Ветразь"» вырабляе і прапануе прадукцыю ўласнай вытворчасці: чахлы поліэтыленавыя, шайбы спружынныя і плоскія, самарэзы і інш. Тут выконваюцца работы па нанясенні ахоўнага цынкавага пакрыцця на розныя дэталі метадам тэрмадыфузійнага цынкавання. Праводзіцца зборка дэталяў і вузлоў для камплектавання вырабаў у адпаведнасці з патрэбамі і кан'юнктурай рынку. Рэалізуюцца тавары народнага спажывання, якія вырабляюцца на РУП «Магілёўліфтмаш»: машыны для драбнення кармоў і дрэваапрацоўчыя, лябёдкі сельскагаспадарчыя.
Станоўча зарэкамендавала сябе супрацоўніцтва прадпрыемства з фірмай VEGA (Італія). У 2017 годзе была адкрыта вытворчасць па выпуску антывандальнай кнопкі.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль, вуліца Юхнаўца.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. «Ветразі» Анатоля Сіўко / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 6 лют. – С. 1.
2. Альшэўская, Т. Не збаўляючы тэмпу / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 4 студз. – С. 1.
3. Антонов, С. Под итальянским брендом / С. Антонов // Витебские вести. – 2016. – 23 янв. – С. 1.
4. Бегомльский завод «Ветразь» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 39.
5. Бегунова, Е. Новый курс «Ветразя» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 6 студз. – С. 4.
6. Берникович, Д. Анатолий Сивко: «Главное – трудиться по совести» / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 7 сент. – С. 5.
7. Берникович, Д. Завод «Ветразь»: вместо импорта – своё / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 29 снеж. – С. 7.
8. Берникович, Д. Имидж предприятия – качественная продукция / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 27 сент. – С. 1, 11.
9. Берникович, Д. Пример грамотных решений / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 18 мая. – С. 2.
10. Ветер перемен для «Ветразя» // Народная газета. – 2010. – 21 крас. – С. 10.
11. Голесник, С. Движение вверх / С. Голесник // Сельская газета. – 2018. – 26 апр. – С. 14.
12. Несцяронак, А. На выпуску якаснай прадукцыі / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 7 сак. – С. 4.
13. Раманчук, С. Ад гаек да замежных рынкаў / С. Раманчук // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 29 кастр. – С. 2.
14. Рыжкова, Н. Большое начинается с деталей / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2015. – 26 сент. – С. 1, 8.
15. Толькі наперад імчыцца «Ветразь» / падрыхт.: А. Варанковіч, Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 28 верас. – С. 2.
16. Шпаковская, Г. Завод «Ветразь». Вперед на полных парусах / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2012. – 23 кастр. – С. 4.