Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі, СТАА. г. Віцебск

 

Сучасная назва СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі»
Былая назва СП «ФОРТЭКС» (1999)
Тып сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 1999
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна машынабудаўнічая прамысловсць
Сайт http://fortex.by/

 

СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі» займаецца вытворчасцю інжынернага абсталявання для ачысткі прыродных і сцёкавых вод, спецыяльнага абсталявання для энергетычнай, хімічнай і гальванічнай вытворчасці, аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскіх населеных пунктаў, дамоў адпачынку, санаторыяў, аграгарадкоў. Прадпрыемства заснавана ў 1999 годзе як сумеснае прадпрыемства «Фортэкс». З 2004 года – сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю з сучаснай назвай. У 2005 годзе стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

Прадпрыемства выпускае больш за 150 відаў высокатэхналагічнага абсталявання: для ачысткі бытавых і сцёкавых вод, для станцый абезжалезвання вады, прылады для абязводжвання асадка, устаноўкі для падрыхтоўкі салявых раствораў, пескалоўкі, аэрацыйныя элементы, абсталяванне і сістэмы вентыляцыі для гальванічнай і хімічнай вытворчасці, каналізацыйныя помпавыя станцыі, вентыляцыйныя градзірні, ёмістае абсталяванне для захоўвання нейтральных і хімічных агрэсіўных вадкасцей і іншае. Абсталяванне вырабляецца з ліставога канструкцыйнага поліпрапелена з выкарыстаннем сучасных палімерных матэрыялаў і камплектуючых.

Прадпрыемства неаднаразова станавілася прызёрам конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года». Прадукцыя ідзе на экспарт у Расію, Украіну, Казахстан, Азербайджан, Малдову, краіны Балтыі, Германію, Англію, Індыю і іншыя.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Церашковай, 25А.

 

СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.fortex.by СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.fortex.by СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.fortex.by Прадукцыя СТАА «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі». г. Віцебск. Фота з сайта  http://www.fortex.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Создавать условия для эффективной работы / С. Антонов // Витебские вести. – 2013. – 17 окт. – С. 4.

2. Будкевич, М. Вода и современные технологии / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 23 сент. – С. II. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

3. Вишневская, К. С. Влияние нормативно-законодательных преференций свободных экономических зон на экономическую деятельность предприятия-резидента / К. С. Вишневская // Экономика и управление. – 2014. – № 4. – С. 12–17.

4. Каталог резидентов СЭЗ «Витебск» [Электронный ресурс] / Свободная экономическая зона Витебск. – Режим доступа: http://fez-vitebsk.by/upload/iblock/b23/Residents%20Catalog.pdf. – Дата доступа: 20.05.2023.

5. Конохова, Н. «Фортэкс»: путь в будущее / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. Ц 2010. – 23 янв.– С. 1.

6. «ФОРТЕКС–ВОДНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 561.

 

СПАСЫЛКІ

arrow FORTEX – Водные технологии

arrow Наша марка. Открытое акционерное общество «Витебскдрев»