Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Канструктарскае бюро «Дысплей», ААТ. г. Віцебск

 

Сучасная назва ААТ «Канструктарскае бюро "Дысплей"»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1987
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна прыборабудаванне
Сайт https://kbdisplay.by

 

ААТ «Канструктарскае бюро "Дысплей"» спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці сродкаў адлюстравання і апрацоўкі інфармацыі, прызначаных для жорсткіх умоў эксплуатацыі. Прадпрыемства было створана ў чэрвені 1987 года ў Віцебску як канструктарскае бюро на базе Віцебскага тэлевізійнага завода. У 1996 годзе былі зроблены першыя ўзоры каляровых відэаманітораў на вадкакрысталічных матрыцах. З 2001 года канструктарскае бюро стала рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам. У гэты ж год быў зроблены першы доследны ўзор пераноснай электронна-вылічальнай машыны (ЭВМ) РС-38. У 2002 годзе прадпрыемства было ўключана ў склад СЭЗ «Віцебск».

Сёння ААТ «Канструктарскае бюро "Дысплей"» – адно з вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Асноўны накірунак дзейнасці – распрацоўка і вытворчасць відэаманітораў міжвідавага прымянення, авіяцыйных дысплеяў, ЭВМ спецыяльнага прызначэння, мікрадысплейных сістэм індыкацыі для жорсткіх умоў эксплуатацыі, баявых модуляў. У асартыменце прадпрыемства больш за 100 найменняў вырабаў з дыяганалямі экрана ад 0,6" да 110". У сваёй дзейнасці бюро арыентавана на сусветны ўзровень развіцця тэхнікі. Інтэлектуальная ўласнасць, створаная ў рамках перспектыўных напрамкаў дзейнасці, абаронена шэрагам патэнтаў, якія дзейнічаюць як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Арганізацыя мае шэраг пасведчанняў як беларускіх, так і замежных, на ахову таварных знакаў.

Канструктарскае бюро мае свае вытворчыя пляцоўкі і ўвесь неабходны комплекс вытворчага абсталявання. На прадпрыемстве дзейнічаюць лабараторыя святлотэхнічных вымярэнняў, лабараторыя спецдаследаванняў і правядзення выпрабаванняў на электрамагнітную сумяшчальнасць (ЭМС) і лабараторыя правядзення выпрабаванняў на знешняе ўздзеянне. Наяўнасць спецыялізаваных лабараторый дазваляе бюро праводзіць шырокі спектр даследаванняў. З 2017 года прадпрыемства акрэдытавана і мае статус навуковай арганізацыі.

Прадукцыя ААТ «Канструктарскае бюро "Дысплей"» пастаўляецца больш чым у 200 прадпрыемстваў АПК Расійскай Федэрацыі. Новыя распрацоўкі і дасягненні прадпрыемства дэманструе на буйных міжнародных выставах і канферэнцыях (Маскоўскі авіяцыйна-касмічны салон «МАКС» (г. Жукоўскі), IDEX (г. Абу-Дабі), Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія» (г. Кубінка), Міжнародны ваенна-марскі салон «МВМС» (г. Санкт-Пецярбург), ShieldAfrica (г. Абіджан), Defence Security (г. Бангкок), INDO Defence (г. Джакарта), ADEX (г. Баку), MILEX (г. Мінск) і інш.).

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца П. Броўкі, 13а.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

ААТ «Канструктарскае бюро “Дысплей”». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.byААТ «Канструктарскае бюро “Дысплей”». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byААТ «Канструктарскае бюро “Дысплей”». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byААТ «Канструктарскае бюро “Дысплей”». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Успехи надо отмечать / С. Антонов // Витебские вести. – 2021. – 19 нояб. – С. 3.

2. «Дисплей» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 363.

3. Дисплей. Защищая будущее: конструкторское бюро / авт. текста Ю. Г. Локтева ; редкол.: А. С. Войтенков и др. ; фото В. В. Рожкова. – Минск : Колорград, 2020. – 228 с.

4. Конструкторское бюро «Дисплей»: 20 лет созидательной работы / сост. В. С. Козлов ; предисл. А. С. Войтенков. – Витебск : Витебская областная типография, 2007. – 76 с. : фот.

5. Ляшук, С. «Дисплей» видит перспективы / С. Ляшук // Витебские вести. – 2023. – 31 марта. – С. 2.

6. Наумова, А. Гордость берет! / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 4 марта. – С. 7.

7. Пучкова, Е. Медицинские мониторы создают в Витебске / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 1 апр. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

Боевые модули, компьютеры, беспилотники ударного типа, аналогов которым нет. Дело жизни. Военпром (АТН «Агентство телевизионных новостей» НГТРК)