Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спадчына Скарыны, РУПП. Полацкі раён

 

Сучасная назва

РУПП «Спадчына Скарыны»

Былая назва Гарадская тыпаграфія (1918)
Гарадская тыпаграфія імя Ф. Скарыны (1967)
Паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны» (1993)
Рэспубліканскае унітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны» (2001)
Тып рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1918
Месца знаходжання 

Віцебская вобл., Полацкі р-н,м г. Полацк, вул. Гагарына, д. 8

Галіна паліграфічная прамысловасць
Афіцыйны сайт tipografia-polotsk.iatp.by/

 

Заснавана ў 1918 г. як гарадская тыпаграфія. З 1967 г. – тыпаграфія імя Ф. Скарыны. З 1993 г. – паліграфічнае прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны». З 2001 г. – рэспубліканскае унітарнае паліграфічнае прадпрыемства. Дзейнічаюць тры цэхі: падрыхтоўкі афсетных форм, друкарны і пераплётна-брашуровачны.

У сваёй вытворчасці прадпрыемства выкарыстоўвае сучасныя матэрыялы, закупленыя ў вядомых сусветных кампаній. Тыпаграфія аказвае паліграфічныя паслугі: шырокафарматны поўнакаляровы друк на плотэры: (фотакарціны, плакаты, афішы, каляндары), поўнакаляровы друк (граматы, дыпломы, буклеты, візіткі). Прадпрыемства вырабляе: самаклейную поўнакаляровую этыкетку і стужку ўпаковачную з друкаваным малюнкам і тэкстам (флексаграфскі друк), бланкавую і часопісную прадукцыю, стэнды, шыльды, таблічкі, наклейкі з плёнкі ПВХ на пластыку, пячаткі і штампы на аўтаматычнай аснастцы, сувенірную прадукцыю (значкі, вымпелы, магніты, флажкі) і многае іншае. Друкарня выконвае ўсе віды пераплётаў (мяккі, цвёрды, на спружыне і г. д.). Мае фірменны магазін «Друкарка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гавяйновіч, В. «Спадчына Скарыны» у госці да калег / В. Гавяйновіч // Полацкi веснік. – 2004. –4 мая. – С. 2.

2. Малашеня, Л. На память о Полоцке / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2008. – 8 ліп. – С. 8.

3. «Наследие Ф.Скорины», полиграфическое предприятие в г. Полоцк // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 174.

4. Шуйская, О. Наследники Скорины / О. Шуйская // Полоцкий вестник. – 2014. – 3 мая. – С. 4.