Інвет, ААТ. Верхнядзвінскі раён, аг. Бігосава
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 18.12.2018 14:01
Сучасная назва | ААТ «Інвет» |
Былая назва | Зааветінструмент |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1959 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Бігосава |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Сайт | http://invet.by/ |
7 красавіка 1959 года ў в. Бігосава на базе Дрысенскай МТС быў створаны завод «Зааветінструмент», які пастаўляў неабходны для патрэб жывёлагадоўлі інструментарый.
ААТ «Інвет» да 1990 года з'яўлялася прадпрыемствам саюзнага падпарадкавання, кіраванне якім ажыццяўлялася з Масквы. З распадам СССР рынак, на якім прадпрыемства спецыялізавалася, рэзка павузіўся і ў мэтах адаптацыі да ўмоў, што змяніліся, кіраўніцтва ў 1990–1996 гг. вымушана было ажыццяўляць дыверсіфікацыю вытворчасці.
Нягледзячы на эканамічны спад, на дзеючых рынках ААТ «Інвет» здолела ўсе гэтыя гады павялічваць аб'ёмы продажаў спажывецкіх тавараў.
Сёння наменклатура выпускаемай прадукцыі складае больш за 300 найменняў. Штогадовае абнаўленне – у сярэднім да 20 новых. На прадпрыемстве працуе больш за 300 чалавек. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю вырабаў з пластмасы метадам ліцця; вырабаў з каляровых металаў; вырабаў метадам халоднай штампоўкі, глыбокай выцяжкі. А яшчэ праектуе і вырабляе аснастку (прэс-формы, штампы, прыстасаванні), механічна апрацоўвае дэталі.
У «Інвет» наладжаны сувязі з Мінскім трактарным заводам, куды пастаўлена вопытная партыя паліўных бакаў. Вядуцца перамовы на пастаўкі іх для Гомсельмаша і МАЗа.
Цікавасць выклікае такі новы від прадукцыі як боксы для індывідуальнага ўтрымання цялят. «Інвет» – адзіны вытворца ў рэспубліцы, які займаецца выпускам такіх вырабаў.
Прадпрыемства супрацоўнічае з гандлёвымі прадпрыемствамі буйных гарадоў, у прыватнасці, са сталічнымі ГУМам і ЦУМам, пастаўляе прадукцыю ў гіпермаркеты. Займаецца рэкламай. Уведзена штрыхкадзіраванне.
Пачынаючы з 1959 года, прадпрыемства займаецца буйной прамысловай вытворчасцю. Адкрытае акцыянернае таварыства размешчана на граніцы з Расійскай Федэрацыяй і Латвійскай Рэспублікай, мае ўласную чыгуначную ветку. Побач праходзіць аўтатраса Віцебск – Рыга.
ААТ «Інвет» з'яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў: «Белагра» (Мінск), «Культбытгаставары» (Мінск), «Аграферма» (Масква), «Залатая восень» (Масква).
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Бігосава, вуліца Заводская, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, С. Верхнедвинцы на выставке «Белагро-2018» / С. Александрова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 12 чэрв. – С. 1–2.
2. Аляксандрава, С. Другое нараджэнне «Інвета» / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2007. – 16 студз. – С. 2.
3. Бегунова, Е. С «Инветом» жизнь краше / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 25 студз. – С. 2.
4. Все дело в баке! // Белорусская нива. – 2010. – 4 февр. – С. 11.
5. Громадко, С. Н. С верой в завтрашний день / С. Н. Громадко ; беседовала Л. Орлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 19 чэрв. – С. 2.
6. Громадко, С. Н. «Инвет» расширяет ассортимент / С. Н. Громадко ; беседовал В. Саулич // Белорусская нива. – 2013. – 17 мая. – С. 13.
7. Кунцев, Д. «Инвет» для всей страны / Д. Кунцев // Советская Белоруссия. – 2014. – 7 авг. – С. 13.
8. Масловская, О. В ассортименте – инновации / О. Масловская // Витебские вести. – 2014. – 10 апр. – С. 10.
9. Масловская, О. Инновации – в производство / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 21 чэрв. – С. 22.
10. Масловская, О. Предстоит восполнить объемы / О. Масловская // Витебские вести. – 2016. – 13 февр. – С. 2.
11. ОАО «Инвет»: опыт, инновации, качество: за пять лет в Бигосово создано высокотехнологичное производство европейского уровня // Народная газета. – 2012. – 24 студз. – С. 6.
12. Орлова, Л. Поступательно двигаться вперёд / Л. Орлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 15 студз. – С. 3.
13. Орлова, Л. Россияне оценили марку «Инвет» / Л. Орлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 5 ліп. – С. 2.
14. Oткрытому Акционерному Обществу «Инвет» 50 / сост. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2009. – 54 с.
15. Пакульневич, Я. Ширится экспортный рынок / Я. Пакульневич // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 30 снеж. – С. 4.
16. Пакульневіч, Я. «Інвет» шукае, а значыць – жыве / Я. Пакульневіч // Віцебскі рабочы. – 1996. – 28 жн. – С. 3.
17. Пастернак, Т. «Инвет» осваивает новую продукцию / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 1 снеж. – С. 7.
18. Пригожий, М. Есть такое предприятие – «Инвет» / М. Пригожий // Віцебскі рабочы. – 2004. – 30 сак. – С. 3.
19. Продукцию знают за рубежом // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 3 крас. – С. 4.
20. Станкевич, Н. Только вперёд, со временем в ногу / Н. Станкевич // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 студз. – С. 3.
21. Ярошевич, К. Особый почерк бигосовских универсалов / К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 17 февр. – С. 14.
22. Ярошевич, К. Пластик крепче железа: Верхнедвинское ОАО «Инвет» осваивает выпуск новой продукции – гофрированных дренажных труб / К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 2 февр. – С. 5.