Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт», ТАА. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.09.2017 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 16:04
Сучасная назва | ТАА «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» |
Былая назва | «Коханаўскі трубны завод «Кірана»(1996) |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 1996 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Сайт | https://www.polyplastic.by/ |
Адпраўная кропка гісторыі прадпрыемства – 26 снежня 1996 г. Практычна на пустым месцы быў створаны сучасны завод.
Разумеючы, што маленькая «Кірана» не зможа развівацца на рынку і ў эканоміцы, кіраўніцтва завода пачало працу па аб’яднанні з магутным расійскім прадпрыемствам «Трубпласт».
Увайшоўшы ў 2005 г. у склад холдынга «Еўратрубпласт» (буйны вытворца пластыкавых труб і фасонных дэталяў ва Усходняй Еўропе), Коханаўскі трубны завод «Кірана» перарос у «Белтрубпласт».
З 2008 г. замежнае закрытае акцыянернае таварыства. Таварыства рэарганізавана шляхам далучэння замежнага прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белтрубпласт» да замежнага закрытага акцыянернага таварыства «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і на падставе пратакола пазачарговага агульнага сходу акцыянераў (пратакол № 11 ад 28 ліпеня 2008 г.).
Таварыства рэарганізавана шляхам пераўтварэння замежнага закрытага акцыянернага таварыства «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» у таварыства з абмежаванай адказнасцю «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» (пратакол агульнага сходу акцыянераў № 7 ад 24.01.2014 г.).
ТАА «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» зарэгістравана Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам 15 мая 2014 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №390353931.
Віды выпускаемай прадукцыі:
– вытворчасць з поліэтылену і поліпрапілену (трубы для пітнога водаправода, трубы для наружнай і ўнітранай каналізацыі, трубы для пракладкі кабеля, трубы для газаправода, дрэнажна-гафрыравальныя трубы, труба Корсіс, труба спіральнавітая Корсіс СВТ, фасонныя вырабы ротафармавання, пераходы п/э – сталь для злучэння цеплавых і газавых труб, кампрэсійныя фітынгі).
– металаапрацоўка (лесвіцы, фітынгі, гідраўлічны інструмент).
На сённяшні дзень «Коханаўскі трубны завод «Белтрубпласт» з’яўляецца вядучым беларускім вытворцам палімерных вырабаў з вытворчай магутнасцю 20 000 тон у год. У працэсе станаўлення і бесперапыннай мадэрнізацыі прадпрыемства выйшла на высокую якасць сваёй прадукцыі. Укаранёная на заводзе сістэма кіравання якасцю прадукцыі атрымала Сертыфікат адпаведнасці міжнароднаму стандарту ІСО 9001:2009. Сертыфікат выдадзены Дзяржаўным Камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, ТАА «Каханоўскі завод «Белтрубпласт» неаднаразова было ўзнагароджана дыпломамі і займала прызавыя месцы за якасць сваёй прадукцыі на рэспубліканскіх конкурсах «Лепшы будаўнічы прадукт года», якія праводзяцца Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Інавацыйны падыход і ўкараненне новых тэхналогій дазволілі стварыць магутную сістэму кіравання продажу прадукцыі па ўсёй рэспубліцы. Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.
Дырэктар – Чуркін Аляксандр Васільевіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Каханава, Прамысловая зона, ул. Прамысловая, д. 4.
ЛІТАРАТУРА
1 Абельская, Е. Молодость завода начинается сегодня // Народнае слова. – 2008. – 3 крас. – С. 7.
2. Ананич, О. Отечественный производитель в составе еврохолдинга: стране – импортозамещение, бюджету – доходы / О. Ананич, О. Венгеренко // Финансы, учет, аудит. – 2007. – № 1. – С. 7–8.
3. Бирюков В. От хорошего бизнеса всем хорошо / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2011. – 26 студз. – С. 1–2.
4. За успехом видеть людей / подгот. С. Рисник // Рэспубліка. – 2011. – 26 лістап. – С. 8–9.
5. Завод «Белтрубпласт»: инновационный прорыв / подгот. В. Чернушенко // Народная газета. – 2013. – 12 лют. – С. 5.
6. Кохановский трубный завод «Белтрубпласт» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 526.
7. Крученкова, О. Остановился – значит, проиграл / О. Крученкова // Сельская газета. – 2017. – 31 янв. – С. 12.
8. Победа над временем / подгот.: С. Дединкина [и др.] // Народная газета. – 2010. – 10 жн. – С. 5.
9. Рисник, С. Пластмасса вместо стали и бетона / С. Рисник // Рэспубліка. – 2009. – 25 сак. – С. 19.
10. Рисник, С. Правило «золотой» трубы / С. Рисник // Рэспубліка. – 2010. – 13 ліп. – С. 5.
11. Рисник, С. Правило «золотой трубы» / С. Рисник // Рэспубліка. – 2010. – 23 студз. – С. 1, 8.
12. Телятко, Е. 20 лет успеха / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 18 авг. – С. 1, 10.
13. Телятко, Е. Когда дело – труба / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 24 июня. – С. 9.
14. Телятко, Е. Лучшие в республике / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 22 сент. – С. 1.
15. Успешный проект завода «Белтрубпласт» в действии // Народная газета. – 2013. – 17 верас. – С. 3.
16. Филипкова, И. Труба – это дело / И. Филипкова // Рэспубліка. – 2011. – 19 жн. – С. 3.
СПАСЫЛКІ: