Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Альянспластрэсурс, ТАА. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Сучасная назва ТАА «Альянспластрэсурс»
Былая назва Шумілінскі цэх ААТ «АльянсПласт»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Дата заснавання 2013
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Галіна хімічная прамысловасць

 

У сакавіку 2013 года ТАА «Альянспластрэсурс» зарэгістравана ў Шумілінскім райвыканкаме.

22 красавіка 2014 года на месцы былых механічных майстэрняў ААТ «Вістан» быў адкрыты Шумілінскі цэх ААТ «АльянсПласт» (г. Віцебск).

З 2016 года працуе як самастойнае прадпрыемства.

Накірунак – вытворчасць тары з пластыку для харчовай і нехарчовай прадукцыі (ёмістасці, слоікі, вёдры, кантэйнеры), абцасаў пад заказ для абутковых прадпрыемстваў, сетчатыя салатныя гаршкі для цяплічнай гаспадаркі.

Вытворчасць пачыналася з 8 тэрмапласт-аўтаматаў, пераапрацоўвалася 20 тон поліпрапіленавай сыравіны ў месяц, працавала 42 работнікі. У 2016 годзе было 15 станкоў і перапрацоўвалася 100 тон сыравіны. Сёння на прадпрыемстве працуюць больш за 50 чалавек у тры змены.

Прадпрыемства працуе з расійскай сыравінай – поліпрапіленавымі грануламі, якія расплаўляюць, каб адліваць розную ўпакоўку з пластыку. Большая частка прадукцыі ідзе ў Расію, Украіну, Казахстан, Чэхаславакію, Германію, Прыбалтыку, на ўнутраны рынак.

Дырэктар прадпрыемства – Кабанчук Аляксандр Міхайлавіч.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Камунальная, 2 а.

 

Сучасны будынак ТАА «Альянспластрэсурс». Фота з сайта https://ru.foursquare.comСучасны будынак ТАА «Альянспластрэсурс». Фота з сайта https://ru.foursquare.comТАА «Альянспластрэсурс». Фота з сайта https://ru.foursquare.comДырэктар ТАА «Альянспластрэсурс» – Кабанчук Аляксандр Міхайлавіч. Фота з сайта http://vitvesti.byПрадукцыя ТАА «Альянспластрэсурс». Фота з сайта https://www.sb.by

ЛІТАРАТУРА

1. Барысаў, М. Адліваюць тару ў Шуміліне / М. Барысаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 19 снеж. – С. 4.

2. Голесник, С. Приветствуем всех, кто хочет работать / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2016. – 20 дек. – С. 7.

3. Ивченко, Л. Медлить невыгодно / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2017. – 30 марта. – С. 2.

4. Шпаковская, Г. С видом на перспективу / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 10 окт. – С. 8.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Новый производственный участок ООО «Альянспласт» начал работать в Шумилино